27 красавiка 2024, Субота, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Неабходная змена палітычнай улады

23
Леанід Заіка: Неабходная змена палітычнай улады
Леанід Заіка

Выратаваць эканоміку краіны могуць толькі радыкальныя захады і адстаўка ўрада.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю для Charter97.org выказаў эканаміст Леанід Заіка. Ён пракаментаваў інфармацыю пра тое, што за апошні год ВУП краіны ў даляравым эквіваленце склаў 47,2 млрд даляраў, абрынуўшыся да ўзроўню 2007 года. Наступствы такога падзення, перакананы экспэрт, беларусы адчуваюць ужо сёння.

- Наступствы у нас ужо адбываюцца. У 2014 годзе ў нас ВУП быў 76 мільярдаў даляраў. Сёлета я прагназаваў лічбу $46 мільярдаў, а маем $47. Гэта значыць, са штогадовымі стратамі мы маем на 30 мільярдаў менш. Якія могуць быць наступствы? Гэта - зніжэнне заробку (ён ужо дзесьці па 300 даляраў), зніжэнне ўзроўню жыцця, павелічэнне праблем з выплатай вонкавых пазык (а гэта пяць мільярдаў сёлета), пагаршэнне фінансавай сітуацыі агулам.

Увогуле, мы павінны атрымаць адказ ад урада: чаму яны так праводзілі эканамічную палітыку, што сёлета Беларусь змагла дасягнуць паказчыка толькі ў $47 мільярдаў? У такіх выпадках урад звычайна падае ў адстаўку, краіна абмяркоўвае ўсе праблемы, якія ёсць, і як знайсці выйсце з такой сітуацыі. Праводзіцца шырокая грамадская дыскусія, змена палітычнай улады і знаходжанне аптымальнага шляху руху далей.

Зразумейце, прызнаць, што мы можам павысіць наш ВУП на 1-2%, азначае, што мы 50 гадоў будзем ісці з паказчыкам 2014 года. Таму, трэба разабрацца!

- Чаму важна, што менавіта ў даляравым эквіваленце адбылося такое падзенне ВУП?

- У далярах - гэта самае галоўнае! Таму што, у прынцыпе, калі мы вымяраем эканоміку ў далярах, мы атрымліваем рэальныя паказчыкі ў канкурэнтаздольнасці нашых тавараў, аб рэальным заробку. Гэта проста аб'ектыўная ацэнка сітуацыі.

- Ці паўплывае такое зніжэнне ВУП на стаўленне інвестараў?

- Пра інвестараў можна забыцца, бо цяпер для Беларусі важныя не інвестары, а стымуляванне ўнутранай эканамічнай актыўнасці. Тут ніякі інвестар не дапаможа! Вы толькі ўявіце: мы страцілі 30 мільярдаў даляраў у вытворчасці канчатковых тавараў і паслуг. Тут ніякія інвестары не выратуюць. І наогул інвестыцыі павінны быць толькі ўнутраныя - толькі развіццё ўласнай вытворчасці і свайго бізнэсу, сыход ад нафтавай залежнасці. Радыкальныя захады неабходныя!

- Ці можна сказаць, што эканоміка знаходзіцца ў пераддэфолтным стане?

- Не, хутчэй калі краіна вырабляе менш чым на $30 мільярдаў, гэта сведчыць аб тым, што была здзейсненая трагічная памылка ў эканамічнай палітыцы.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках