26 красавiка 2024, Пятніца, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянт раскрыў канал вярбоўкі беларускіх жаўнераў у «ДНР»

79
Міліцыянт раскрыў канал вярбоўкі беларускіх жаўнераў у «ДНР»

Праз гэта лейтэнант гарадзенскай міліцыі трапіў пад арышт.

Лейтэнанта Міхаіла Куцко ўчора арыштавалі паводле артыкула «Атрыманне хабару» (арт. 430 крымінальнага кодэкса), цяпер ён знаходзіцца пад вартай у гарадзенскай турме №1 на вуліцы Кірава. Яшчэ ў верасні, прадчуваючы небяспеку, міліцыянт запісаў відэа, дзе распавёў сваю гісторыю, паведамляе belsat.eu.

Лейтынант Міхаіл Куцко на службу ў міліцыю пайшоў паводле глыбокіх перакананняў, служыў у аддзяленні наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Ленінскага РАУС Горадні. Мае шматлікія граматы і ўзнагароды за раскрыццё злачынстваў звязаных з распаўсюдам парнаграфіі, педафіліяй і продажам людзей.

«Ад маіх агентаў я атрымаў інфармацыю, што афіцэр памежнага камітэту В/Ч 2141 мае выхад на незаконныя вайсковыя фармаванні самаабвешчанай «Данецкай Народнай Рэспублікі. – распавядае ў відэазапісае Міхаіл Куцко. – Паводле майго інфарматара, афіцэр С. можа звесці з адпаведнымі людзьмі для найму ў вайсковыя фарманні «ДНР». Я тэрмінова дакладаю гэтыя звесткі свайму кіраўніцтву«… »

Я не ведаю на якой пасадзе працуе гэты афіцэр. Можа ён кіраўнік заставы і хлопцаў, якія нясуць службу, рыхтуе на вайну, а калі ён зампаліт альбо оперупаўнаважаны, тады ўвогуле ён можа вербаваць жаўнераў на кампрамаце і адпраўляць на вайну за «ДНР». Як мінімум КДБ мусіла гэта спраўдзіць».

Са слоў Міхаіла, матэрыял па гэтай справе зарэгістравалі ў адзінай кнізе РАУС Ленінскага раёна Горадні. Міхаіл рыхтуе дакументы, каб згодна з інструкцыяй перадаць іх у КДБ. Праз некалькі гадзінаў кіраўнік крымінальнай міліцыі тэлефануе з тэлефона выконваючага абавязкі начальніка адзелу наркакантролю і дае загад пра справу забыцца, маўляў «там ужо ўсё ўзгоднена». Аднак Міхаіл усё ж вырашае данесці інфармацыю да Камітэту Дзяржаўнай Бяспекі, на што ягонае непасрэднае кіраўніцтва пагражае звальненнем.

Пастка на міліцыянта

Праз некалькі дзён па справе распаўсюду парнаграфіі ў інтэрнэце на допыт да Міхаіла прыходзіць падазраваная ў справе, працаўніца міліцыі Шчучынскага РАУС Алена Б, якая прапаноўвае Міхаілу Куцко хабар.

«Працаўнікі Упраўлення унутранай бяспекі супраць мяне праводзілі аператыўны эксперымент, калі Алена Б мелася перадаць мне грошы, а я павінен быў іх узяць. Яна павінная была падыйсці на Гая, 4 (будынак РАУС у Горадні) які мае відэаманіторынг, незаўважна засунуць мне грошы ў кішэні і мяне павінныя былі затрымаць, – распавядае Міхаіл. – Нават патрульны міліцыянер бы не дадумаўся браць хабар пад камерамі. План быў такі, што мне засоўваюць грошы, я не разумеючы што гэта, выкідваю іх з кішэні. Грошы пазначаюцца растворам, які бачна пад ультрафіялетам. Працаўнікі пішуць рапарт, што ад грошаў я пазбавіўся, калі пабачыў іх (працаўнікоў адзелу ўнутранай бяспекі). Яны атрымалі санкцыю на правядзенне аператыўна-вышукавай дзейнасці, гэткі эксперымент можна здзейсніць толькі ў межах аператыўнгага ўліку, толькі. Адным з вынікаў рэалізацыі справы аператыўнага ўліку павінна быць альбо затрыманне альбо звальненне. Затрымаць мяне не атрымалася. Давялося звальняць».

Пасля націскаў кіраўніцтва Міхаіл Куцко напісаў рапарт на звальненне «па дамоўленасці бакоў». На наступны дзень намеснік кіраўніка РУУС складае рапарт пра адсутнасць Міхаіла Куцко на працы больш за 3 гадзіны, каб звальненне было за прагулы.

«У нас выступаў намеснік кіраўніка УУС і казаў, што аніякіх звальннеяў па «паразуменню бакоў» быць не можа. Звальняць трэба за прагул, паводле кампрамітуючых падстаў, альбо па скасаванні кантракту. Есць выпадкі калі за 3 месяцы да завяршэння кантракту чалавек папярэджвае, што працягваць яго не будзе, яго пачынаюць муштраваць: «трэба! трэба!», некамплект у міліцыі дзікі. Прыходзяць людзі, якія нават году не вытрымліваюць, не даюць рады з нагрузкай і ўспрыняццем навакольнага свету. А наступныя два месяцы вельмі іх моцна пачынаюць пераследаваць, каб звольніць чалавека паводле капрамітуючых прычын. Мой знаёмы, які ўсю сцяну меў у граматах ад міністра і кіраўніцтва, быў звольнены на два тыдні перад завяршэннем кантракта, паводле «кампрамітуючых артыкулаў», бо не хацеў працягнуць кантракт».

Міхаіл Куцко напісаў скаргу Міністру унутраных справаў, апісваючы ўсе падрабязнасці справы, аднак з ягоных слоў, праверку не праводзілі.

Апісаная сітуацыя са следчым эксперыментам праводзілася ў верасні, тады Міхаіла не затрымалі, не была распачатая крымінальная справа. У пятніцу 20 студзеня яго папрасілі зайсці ў РУУС, зусім па іншай справе, на кансультацыю, дзе яго затрымалі, а 23 студзеня перавялі ў турму.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках