26 красавiка 2024, Пятніца, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь правядзе выпрабаванні ўласнага гранатамёта

35
Беларусь правядзе выпрабаванні ўласнага гранатамёта
Сяргей Гурулёў
ФОТА: BELTA.BY

Сёлета ў Беларусі будуць выпрабоўваць уласны гранатамёт.

Беларусь сёлета правядзе выпрабаванні гранатамёта ўласнай вытворчасці. Пра гэта сёння паведаміў старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў, паведамляе БелТА.

Гурулёў распавёў аб некаторых планах прадпрыемстваў камітэта на 2017 год.

«Мы сёлета будзем выпрабоўваць свой, «дамарослы» гранатамёт, супрацьтанкавы ракетны комплекс», - паведаміў Гурулёў.

Акрамя таго, Гурулёў паведаміў, што Беларусь прыступае да вытворчасці лёгкабраняваных машын рознага прызначэння і класа. З ягоных слоў, гэтыя машыны будуць дэманстравацца сёлета на парадзе ў Менску.

Са слоў старшыні Дзяржкамваенпрама, у завяршальнай стадыі знаходзіцца праца над рознымі зенітна-ракетнымі комплексамі сярэдняй далёкасці.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках