26 красавiка 2024, Пятніца, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянт зноў збіў жанчыну на пешаходным пераходзе?

17
Міліцыянт зноў збіў жанчыну на пешаходным пераходзе?

ДТЗ адбылося ў Смалявіцкім раёне пад Менскам.

Увечары 30 снежня 2016 года на трасе Слабада-Навасяды, непадалёк ад вёскі Крывая Бяроза Смалявіцкага раёна пад коламі аўтамабіля загінула жанчына. Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына пераходзіла дарогу "недалёка ад пешаходнага пераходу".

Як паведамілі "Еўрарадыё" ў Следчым камітэце, паводле факта ДТЗ распачатая крымінальная справа.

"Ёсць справа паводле артыкула 317 частка 2," Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыя транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання". Казаць, што там быў пешаходны пераход, ці яна ішла па пешаходным пераходзе, недалёка ад яго або па-за пешаходным пераходам, цяпер не магу. Будзе праводзіцца экспэртнае даследаванне, якое высветліць, дзе дакладна яе збілі", - кажа афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.

Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, кіроўца аўтамабіля з месца ДТЗ збегчы не спрабаваў, а экспэртыза паказала, што ён быў цвярозы. Аднак менавіта гэта ДТЗ актыўна абмяркоўваецца ў сацыяльных сетках вось ужо не адзін дзень. Прычына ў кіроўцы: відавочцы сцвярджаюць, што за стырном аўтамабіля быў супрацоўнік міліцыі з Барысава.

Намеснік начальніка Барысаўскага РУУС у ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Андрэй Шутко каментаваць здарэнне адмаўляецца.

"Мы пакуль пакінем гэта без каментароў - будзем разбірацца", - кажа Андрэй Шутко ў адказ на пытанне аб удзеле ў ДТЗ супрацоўніка іх РУУС.

Як стала вядома з інфармаваных крыніц у праваахоўных органах, наезд на жанчыну сапраўды ўчыніў дзейны супрацоўнік Барысаўскага РУУС. Са слоў нашага суразмоўцы, міліцыянт быў не на службе, ехаў па асабістых справах, быў цвярозы і не спрабаваў уцячы з месца здарэння. Маўляў, не трэба акцэнтаваць увагу на месцы ягонай працы, бо ўсякі кіроўца не застрахаваны ад верагоднасці трапіць у дарожна-транспартнае здарэнне. І запэўнівае, што ніхто ўтойваць інфармацыю альбо "адмазваць" супрацоўніка міліцыі не спрабуе - следчыя раённай управы Следчага камітэта разбіраюцца ў сітуацыі.

Раней, 26 лістапада ў вёсцы Дарава Ляхавіцкага раёна часова выконваючы абавязкі начальніка ДАІ Баранавіцкага ГУУС у нецвярозым стане збіў 36-гадовую жыхарку Слуцка. Жанчына загінула, у дачыненні да міліцыянта распачатая крымінальная справа, ён знаходзіцца пад вартай.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках