26 красавiка 2024, Пятніца, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экзархат: Матухна і паломніца знаходзіліся ў асаблівых, даверлівых стасунках

4
Экзархат: Матухна і паломніца знаходзіліся ў асаблівых, даверлівых стасунках
Фото Светланы КУРЕЙЧИК

Як мяркуецца, нажавыя раны настаяцельніцы нанесла жанчына, якой далі прытулак у манастыры.

- Гэтая жанчына (падазраваная ў забойстве - заўв.) вельмі моцна мела патрэбу ў дапамозе і знайшла прытулак у манастыры. Але так бывае - на жаль, яна хворы чалавек, - пракаментавалі kp.by у прэс-службе Барысаўскай епархіі.

Нагадаем, вечарам 5 студзеня ў жаночым манастыры пад Барысавам паломніца забіла матухну-ігуменню Васілісу.

Следчы камітэт праводзіць праверку, падазраванай 29-гадовай грамадзянцы Казахстана прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.

Свае спачуванні з нагоды скону ігуменні выказаў мітрапаліт Павел.

Загінулую матухну Васілісу ведалі вельмі многія. Для тых, хто хоча з ёй развітацца, арганізавалі два аўтобусы, якія будуць выязджаць з Барысава а 7:30 і 12:00.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках