26 красавiка 2024, Пятніца, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Асіповічаў прагуляў у казіно бюджэт фірмы

3
Жыхар Асіповічаў прагуляў у казіно бюджэт фірмы

Супрацоўнік аднаго з прыватных прадпрыемстваў Асіповічаў прысвоіў і прагуляў за ноч у казіно больш за Вг4,6 тысячы.

Пра гэта паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца ўправы Следчага камітэта Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Працуючы кіроўцам, мужчына развозіў рэалізаваны з дапамогай інтэрнэту тавар заказчыкам, якія аддавалі яму за яго грошы. Так, за дзень набралася прыстойная сума - больш за Вг9 тысяч. Але замест таго, каб здаць іх у касу, супрацоўнік прыватнага прадпрыемства паехаў у Бабруйск і больш за палову атрыманых грошай прагуляў у казіно.

Даведаўшыся на наступны дзень аб такой значнай нястачы, кіраўніцтва прыватнага прадпрыемства звярнулася па дапамогу ў праваахоўныя органы. У дачыненні да мясцовага жыхара Асіповіцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле ч.1 арт.211 (прысваенне і растрата маёмасці асобай, якой яно давераная) КК РБ.

«Следчыя дзеянні прадаўжаюцца, у дачыненні да падазраванага прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспэртыза, якая ў тым ліку дапаможа ўсталяваць, ці ёсць у мужчыны гульнявая залежнасць. Яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі», - сказала Аксана Салянюк.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках