26 красавiка 2024, Пятніца, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Бяссмертны: Мы падышлі да фіналу існага сусветнага парадку

12
Раман Бяссмертны: Мы падышлі да фіналу існага сусветнага парадку
РАМАН БЯССМЕРТНЫ

Абранне прэзідэнтам ЗША Дональда Трампа азначае пачатак новага сусветнага парадку.

Пра гэта былы прадстаўнік Украіны ў палітычнай падгрупе трохстаронняй кантактнай групы Раман Бяссмертны заявіў у эфіры канала "112 Украiна".

"Што такое Трамп? Фактычна гэта фінал існага сусветнага парадку. Я б сказаў так, што існавала вэрсальска-вашынгтонская сістэма, якая дзесьці там была падкарэктаваная плацдармам. І вось на сённяшні дзень я магу сказаць, што абранне Трампа - гэта фінал гэтай сістэмы. Гэта значыць, празвінеў званочак, які кажа аб тым, што трэба сабрацца і абмяркоўваць новы парадак. Гэта і дасць адказы на пытанні, пачынаючы ад такога маленькага у сусветным разуменні канфлікту, як расейска-украінская вайна, да такога вялікага абвастрэння, якое блізкае, - гэта паміж Кітаем і ЗША", - заявіў Бяссмертны.

З ягоных слоў, паміж такімі рэчамі ёсць свая логіка і паслядоўнасць.

"Я не зайздрошчу ні Трампу, ні амэрыканцам. Бо яны сталі на сцежку, якая паставіла іх перад каласальным іспытам. Бо ім трэба прапаноўваць гэтую мадэль. Ці маюць яны гэтую мадэль з пункту гледжання Трамп як бізнэсоўца? Як казаў класік, вельмі сумняваюся", - заявіў палітык.

Нагадаем, рэспубліканец Дональд Трамп быў абраны прэзідэнтам ЗША на выбарах 8 лістапада, ён заступіць на пасаду 20 студзеня 2017 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках