26 красавiка 2024, Пятніца, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцыбіскуп Святаслаў: Сіла і святасць патрыётаў Беларусі – у праўдзе

13

На Каляды Беларуская праваслаўная царква моліцца за змагароў за незалежнасць краіны.

«За дзве тысячы гадоў, якія прайшлі ад гэтай гістарычнай падзеі, чалавецтва матэрыяльна вельмі прасунулася ў навуцы, тэхніцы і дабрабыце, але духоўныя праблемы засталіся – нянавісць, войны, захоп чужых зямель», – нагадвае ў архіпастырскім пасланні на Божае нараджэнне кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы архіепіскап Наваградскі Святаслаў.

Не варта супрацьпастаўляць веру і навуку, — дадае ўладыка Святаслаў, бо «навука Ісуса Хрыста і шлях, які Ён паказаў людзям, ёсць сёння і будуць заўсёды вельмі актуальныя для ўсіх нас», – паведамляе belapc.org.

«Беларускі народ, які далучыўся да хрысціянства больш за тысячу гадоў таму, а пяцьсот гадоў таму выдаў Біблію на роднай мове, цягам сваёй доўгай гісторыі не толькі пабожна цярпеў нягоды ў часы акупацыі заходнімі ці ўсходнімі суседам, але і заўсёды жыў праўдзіва, змагаючыся за сваю тоеснасць. А сіла і святасць — у праўдзе. Цяпер таксама адчуваем небяспеку дзяржаўнасці Беларусі ад бязбожнага ўсходняга суседа, таму асабліва за змагароў за яе свабоду і незалежнасці моліцца Беларуская Царква, таксама – за ўсіх беларусаў, якія жывуць на Радзіме і за мяжой, просячы ў Госпада міру сваім суайчыннікам у новым годзе», – дадае арцыбіскуп Навагрудскі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках