26 красавiка 2024, Пятніца, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа рымскі адмовіўся перасесці ў браняваны папамабіль

4
Папа рымскі адмовіўся перасесці ў браняваны папамабіль

Папа рымскі Францыск вядомы сваёй вернасцю прынцыпу сціпласці ў побыце.

Папа Рымскі Францыск не мае намеру перасаджвацца ў браняваны аўтамабіль, хоць усведамляе, што яму можа пагражаць небяспека, паведамляе ria.ru cа спасылкай на агенцтва «Рейтер».

Паводле звестак агенцтва, усе папярэднікі Францыска перамяшчаліся на куленепрабівальных папамабілях або лімузінах, у той час як цяперашні папа рымскі ў замежных паездках перасоўваецца на звычайных аўтамабілях.

«Я ў курсе магчымых рызык. Магчыма, я неразважлівы, але я павінен сказаць, што зусім не баюся за сябе, але заўсёды перажываю за бяспеку людзей, якія падарожнічаюць са мной і, асабліва, за тых, з кім я сустракаюся ў розных краінах», – апавёў пантыфік у прадмове да кнігі італьянскага журналіста і спецыяліста ў Ватыкане Андрэа Тарніелі «Падарожжа». На ягоную думку, «паміж ім і народам не можа быць занадта шмат перашкодаў».

Кніга Тарніелі «Падарожжа» апавядае пра 17 паездак папы рымскага ў больш чым 25 краінаў з 2013 года. У новым годзе пантыфік плануе наведаць Партугалію, Румынію і Бангладэш, паведамляе агенцтва.

Папа рымскі Францыск вядомы сваёй вернасцю прынцыпу сціпласці ў побыце. Так, у 2013 годзе ў ходзе візіту ў Бразілію ён адмовіўся ад усіх належных чале рымска-каталіцкай царквы спецыяльных умоваў пры арганізацыі ягонага палёту.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках