26 красавiка 2024, Пятніца, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Герашчанка: Украіна не задаволеная ростам прысутнасці расейцаў, беларусаў і сербаў у АБСЕ

4
Ірына Герашчанка: Украіна не задаволеная ростам прысутнасці расейцаў, беларусаў і сербаў у АБСЕ
ІРЫНА ГЕРАШЧАНКА
ФОТА: UKRAFOTO.COM

Краіны, якія маюць сантыменты да Расеі, не могуць быць аб'ектыўнымі назіральнікамі на Данбасе.

За апошні год у спецыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЕ на Данбасе ўдвая вырасла колькасць расейцаў, у некалькі разоў - сербаў, беларусаў, сказала першая віцэ-спікерка Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка у інтэрв'ю ТСН.

«Вельмі часта ў місіі ёсць прадстаўнікі тых краін, якія маюць асаблівыя сантыменты да Масквы, і часам яны не заўважаюць відавочных абстрэлаў. За апошні год, дарэчы, у СММ АБСЕ удвая вырасла прысутнасць расейцаў, у некалькі разоў вырасла прысутнасць сербаў, беларусаў. Мы хочам сказаць, што вельмі важна, каб усе, хто працуе ў СММ АБСЕ, былі бесстароннімі і безумоўна ставіліся да выканання сваіх абавязкаў», - адзначыла яна.

Герашчанка дадала, што ў міратворчай місіі ААН не можа быць расейцаў.

«Іншыя краіны не з'яўляюцца агрэсарамі ў дачыненні да Украіны. Яны паважаюць нашу тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт. Іншыя краіны могуць мець сантыменты да Расеі, такое бывае, але яны не з'яўляюцца агрэсарамі. Таму з нашага боку мы сапраўды не маем ніякіх падстаў падазраваць прадстаўнікоў гэтых прыязных краін у чымсьці некарэктным. Але расейцаў там быць не можа», - заявіла першы віцэ-спікер.

СММ АБСЕ з'яўляецца няўзброенай грамадзянскай місіяй, якая назірае за сітуацыяй ва ўсіх рэгіёнах Украіны. Яна рэгулярна рыхтуе справаздачы аб становішчы ў краіне, а таксама ўдзельнічае ў перамовах паміж старанамі канфлікту на Данбасе. Місія пачала сваю працу 29 ліпеня 2014 года ў адпаведнасці з пастановай сталай рады АБСЕ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках