26 красавiка 2024, Пятніца, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторык: Тадэвуш Касцюшка перадусім думаў пра людзей

1
Гісторык: Тадэвуш Касцюшка перадусім думаў пра людзей

На малой радзіме беларускага нацыянальнага героя праходзяць памятныя імпрэзы.

У нядзелю, 15 кастрычніка, у Мерачоўшчыне Івацэвіцкага раёна праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 200-й гадавіне смерцi Тадэвуша Касцюшкі. Ушанаваць памяць героя прыедуць і замежныя госці, паведамляе «Радыё Рацыя».

Тадэвуш Касцюшка - нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША, нарадзіўся ў маёнтку Мерачоўшчына 4 лютага 1746 года, памёр 15 кастрычніка 1817 года ў швэйцарскім горадзе Залатурне. У 1818 году парэшткі Касцюшкі перавезеныя ў Кракаў. Доўгі час імя Касцюшкі ў Беларусі было забытым. Толькі прыкладна апошнія паўтара дзясятка гадоў на месцы нараджэння адбудаваны музей і праводзяцца сустрэчы. Імя Касцюшкі аб'ядноўвае беларусаў і палякаў, кажуць прадстаўнікі фонду Тадэвуша Касцюшкі ў Кракаве на апошняй сустрэчы ў Мерачоўшчыне:

- Тадэвуш Касцюшка думаў перш за ўсё пра людзей. Для Касцюшкі чалавек быў найважнейшым. А цяпер людзі клапоцяцца пра яго. Гэта чалавек, які можа аб'яднаць народы Беларусі і Польшчы. Нашай Айчыны.

Імпрэзы пачнуцца з імшы ў Траецкім храме ў Косаве а 10 гадзіне 15 кастрычніка. А палове 12-га будуць ускладзеныя вянкі да мемарыяльнага знака каля сядзібы-музея Касцюшкі. Пасля ўскладання вянкоў адбудзецца прэзентацыя відэароліка пра жыццё Тадэвуша Касцюшкі і тэатралізаваная пастаноўка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках