26 красавiка 2024, Пятніца, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кубак ЕГФ: Гандбалісты менскага СКА перамаглі «Бухарэст»

Кубак ЕГФ: Гандбалісты менскага СКА перамаглі «Бухарэст»

Перамога дазволіла менчукам выйсці ў трэці этап кваліфікацыі Кубка ЕГФ.

Гандбалісты менскага СКА выйшлі ў 3-ці этап кваліфікацыі Кубка ЕГФ. Віцэ-чэмпіён Беларусі і ў сустрэчы ў адказ перамог румынскі «Бухарэст», паведамляе афіцыйны сайт вайсковага клуба.

СКА - «Бухарэст» - 33:30 (16:14)

СКА: Вайлупаў (9), Кулеш (8), Падшывалаў (3), Данцаў (3), Рудзь (2), Жыла (2), Сончык (1), Мароз (1), Алёхін (1), Вушал (1 ), Бохан (1), Броўка (1).

«Бухарэст»: Георгіеўскі (5), Храснік (5), Шаш (4), Нэгру (4), Гарсія (4), Анежэквэ (3), Рамбам (2), Сампаё Сантас (2), Ратару (1).

Першы матч - 30:26.

Маючы здабытую ў гасцях перавагу 4 галы, менчукі спачатку захапілі лідарства і ў хатняй сустрэчы, у сярэдзіне першага тайма ідучы наперадзе з розніцай 7 галоў (13:6). Але да перапынку госці скарацілі адставанне да двух галоў.

У другім тайме «Бухарэст» не толькі адквітаўся, але і здолеў выйсці наперад на адзін гол (20:19), а затым і на два (24:22), вымусіўшы настаўніка СКА Ігар Папругу браць тайм-аўт. Аднак і пасля гэтага не адразу здалелі пераламаць хаду сустрэчы.

Толькі ў апошнія хвіліны армейцы зноў захапілі ініцыятыву, а даціснулі спаборніка ўжо пасля таго, як пры ліку 30:29 выстаялі ў меншасці учатырох супраць шасцёркі гасцей.

Лёсаванне 3-га кваліфікацыйнага этапу адбудзецца ў аўторак, 17 кастрычніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках