19 красавiка 2024, Пятніца, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Еўразвяз будзе ўважліва сачыць за акцыяй 21 кастрычніка

14
Андрэй Саннікаў: Еўразвяз будзе ўважліва сачыць за акцыяй 21 кастрычніка
Андрэй Саннікаў

Запрашэнне Лукашэнкі ў Брусэль можа быць адкліканае.

Пра гэта сайту Charter97.org заявіў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, каментуючы скасаванне візіту ў Менск еўракамісара Ёханэса Хана.

- Вы былі паслядоўным праціўнікам гэтага візіту, які павінен быў адбыцца 17 кастрычніка. З чым вы звязваеце яго скасаванне?

- Я быў адным з тых, хто звяртаўся да Ёханэса Хана праз сацсеткі і еўрапейскія структуры. Да яго таксама звярталіся і беларусы Бельгіі, і грамадзяне Беларусі.

Можна толькі вітаць скасаванне гэтага візіту. Я мяркую, што гэтае скасаванне звязанае менавіта з тым, што ў Беларусі пачаліся арышты і затрыманні лідараў апазіцыі перад масавай мірнай акцыяй пратэсту.

У гэтым выпадку Еўразвяз зрэагаваў адэкватна. Пасля таго, як Лукашэнку паступіла запрашэнне ў Брусэль, рэжым у Беларусі наважыў, што ўсё ўжо можна, у тым ліку і рэпрэсіі. Выявілася, што не. Тое, што адбылося скасаванне візіту Хана, думаю, звязана менавіта з гэтым.

Цяпер Брусэль будзе вельмі ўважліва сачыць за тым, як улады Беларусі дазволяць грамадзянам рэалізаваць 21 кастрычніка свой пратэст. Яшчэ раз падкрэслю: мірны пратэст - гэта неад'емнае права грамадзян. І ад таго, як павядуць сябе 21 кастрычніка беларускія ўлады, будуць залежаць іх далейшыя стасункі з Еўразвязам. У тым ліку і запрашэнне Лукашэнкі ў Брусэль можа быць адкліканае.

- Ці можна ўважаць скасаванне візіту Хана за заслугу тых палітыкаў у Беларусі, якія стаяць на прынцыповай пазіцыі: ніякіх кантактаў ЕЗ з дыктатарам?

- Пакуль рана казаць пра нейкія сур'ёзныя змены або «пералом» сітуацыі ў стасунках паміж ЕЗ і афіцыйным Менскам.

Але мы, апазіцыя і грамадзянская супольнасць у Беларусі, якія стала гаворым пра тое, што ўсякія паблажкі дыктатару абарочваюцца больш жорсткімі рэпрэсіямі супраць нас.

Сітуацыя з запрашэннем у Брусэль стала яскравым прыкладам: як толькі Лукашэнка яго атрымаў, адразу ж пачаўся пераслед апазіцыйных актывістаў.

Хачу адзначыць, што актывісты і лідары грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» прынялі на сябе асноўны ўдар. А «Еўрапейская Беларусь», як вядома - кампанія, якая выступае за мірныя пераўтварэнні ў Беларусі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках