26 красавiка 2024, Пятніца, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крывушэнка і Фомачкін дзіўным чынам падобныя»

7
«Крывушэнка і Фомачкін дзіўным чынам падобныя»
ВАСІЛЬ УТКІН
ФОТА: AFISHA.RU

Расейскі футбольны каментатар распавёў пра беларускае спартыўнае «ноў-хаў».

Расейскі футбольны каментатар Васіль Уткін у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» заявіў, што трэнер нацыянальнай каманды Беларусі Ігар Крывушэнка і спартыўны чыноўнік Андрэй Фомачкін вельмі падобныя.

«Я ў абсалютным экстазе ад таго, што... Я тут глядзеў выбітны матч... Выдатную канцоўку адборачнага турніру ў Еўропе. У мяне было тры маніторы, і глядзеў я матч Францыя — Беларусь. І я быў уражаны. Усё ж вось ёсць нейкі тып знешнасці. Трэнер каманды Беларусі Крывушэнка, ён даўно працуе і, уласна, уважаецца за настаўніка Ганчарэнкі, які стаў ягоным пераемнікам у БАТЭ... Крывушэнка — ну копія таго чалавека з паралімпійскага камітэта (гаворка ідзе пра Андрэя Фомачкіна. — Заўв.), які разгарнуў сцяг Расеі, ідучы па стадыёне. Дзіўным чынам падобныя. Гэта, ведаеш, як у МЛС брамнікаў такога ангельскага плана нібы на 3D друкарцы робяць. Есць нейкі, мабыць, таксама беларускі тыпаж.

Але наогул, я ад душы віншую. Вось Беларусь — гэта тая краіна, якая адкрыла нейкае ноў-хаў у футболе: яна здолела вельмі хутка навучыцца гуляць у футбол. Мы неяк звярталіся да феномену таго, што пасля распаду Югаславіі, краін, якія ўтварыліся, ва ўсіх тыпах спорту застаюцца на плаве... А тут... Акрамя ўсяго іншага, Беларусь была слабейшай за Люксембург, на апошнім месцы ў сваёй адборачнай групе. Вось акурат у самым нізе, на дне, пад узроўнем глебы — там звычайна і жыве бульба. Я вельмі люблю бульбу », – сказаў Уткін у эфіры радыё «Эхо Москвы».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках