26 красавiка 2024, Пятніца, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індэкс Dow Jones упершыню ў гісторыі пераадолеў адзнаку 23 000 пунктаў

4
Індэкс Dow Jones упершыню ў гісторыі пераадолеў адзнаку 23 000 пунктаў

Амерыканскі фондавы індэкс пераадолеў адзнаку 23 000 пунктаў упершыню за сваю больш чым стогадовую гісторыю.

Амерыканскі фондавы індэкс Dow Jones Industrial Average ўпершыню за сваю больш чым стогадовую гісторыю пераадолеў адзнаку 23000 пунктаў падчас таргоў у аўторак.

З пачатку года індыкатар 49 раз абнаўляў рэкорды на закрыццё таргоў і чатыры разы перавальваў за чарговую тысячу пунктаў - прычым для таго, каб ад 20 тысяч дайсці да 21 тысячы, індэксу спатрэбілася ўсяго 24 сесіі, паведамляе «Інтэрфакс».

Акрамя аптымізму, гэткі актыўны рост амерыканскага фондавага рынку таксама выклікае ў шматлікіх экспэртаў асцярогі з нагоды пераацэнкі акцый кампаній ЗША.

Як адзначае MarketWatch, што 19 кастрычніка будзе 30-я гадавіна «Чорнага панядзелка» 1987 года, калі на працягу адной сесіі Dow Jones абрынуўся на рэкордныя ў гісторыі 23%.

Уздым фондавых індэксаў у ЗША ў аўторак тлумачыцца моцнай справаздачнасцю буйных кампаній, уключаючы банкі Morgan Stanley і Goldman Sachs.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках