26 красавiка 2024, Пятніца, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ завод выпуску бронетэхнікі застаўся без ацяплення праз запазычанасць за газ

11
У РФ завод выпуску бронетэхнікі застаўся без ацяплення праз запазычанасць за газ

На Курганскі машынабудаўнічы завод не падаецца ацяпленне.

На Курганскі машынабудаўнічы завод не падаецца ацяпленне праз запазычанасць за газ.

Пра гэта паведаміла агенцтва Ura.ru.

Прэс-службе ТАА «Газпром межрегионгаз Курган» патлумачыла, што ў дачыненні да прадпрыемства былі ўведзеныя абмежаванні падачы прыроднага газу праз запазычанасць.

Курганскі машынабудаўнічы завод спецыялізуецца на вытворчасці і рамонце бронемашын сямейства БМП, Хрызантэма-З, САУ Вена.

У склад прадпрыемства ўваходзіць дзесяць заводаў і пяць цэхаў.

З 2005 года ААТ «Курганмашзавод» уваходзіць у склад канцэрна «Трактарныя заводы».

2016 год КМЗ скончыў са стратай у 3,6 млрд. рублёў.

Паводле звестак аўдытараў, чыстыя існыя абавязанні завода паводле стану на канец 2016 года перавышалі абаротныя актывы прадпрыемства на 5 млрд. 426 млн. рублёў.

Крэдыторы завода патрабуюць яго банкруцтва ў арбітражным судзе.

Мінабароны таксама патрабуе з КМЗ 352 млн. 722 тысяч рублёў.

Раней паведамлялася, што праект расейскага танка «Армата» лопнуў, як мыльная бурбалка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках