27 красавiка 2024, Субота, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Мінец: Людзі смяюцца з Лукашэнкі ў тэлевізары

29
Валерый Мінец: Людзі смяюцца з Лукашэнкі ў тэлевізары
Валерый Мінец

Беларусы прагнуць лепшага жыцця.

Пра гэта прэс-службе Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу заявіў адзін з лідараў дэмакратычнай апазіцыі, прадстаўнік БНК у Лідзе Валерый Мінец.

- Якія заробкі ў вашым рэгіёне? І як яны змяніліся за апошні год?

- Заробкі ў рэгіёне ў сярэднім складаюць 200-500 рублёў за месяц. Пры чым вялікая частка лідчукоў атрымлівае 300-400 рублёў. У раёне сітуацыя яшчэ больш складаная, на льнозаводзе ў в. Доржы, напрыклад, 200-250 рублёў - гэта стандартны заробак для работнікаў. На сельгаспрадпрыемствах сітуацыя наогул крытычная. Праз запазычанасць перад энэргетыкамі майстэрні, дзе абслугоўваецца тэхніка, абясточаныя. Каб выправіць сітуацыю, механікі падключаюць ток на некалькі гадзін напрост з ЛЭП, абмінаючы лічыльнікі, пры гэтым хто-небудзь з персаналу дзяжурыць, сочыць, каб не прыехала якая-небудзь праверка. Такая практыка амаль паўсюдна!

- Наколькі лёгка знайсці працу ў Лідзе і Лідскім раёне?

- Скарачэнні на прадпрыемствах працягваюцца, за апошнія гады амаль удвая зменшылася колькасць працоўных на лідскай "Лакафарбе”, мясакамбінат, далёка не самы горшы ў галіне, цалкам спыніў сваё існаванне. Прыватнае прадпрыемства «Каскад» фактычна збанкрутаванае дзяржавай праз нявыплаты бюджэтных арганізацый, праз перакрэдытацыю канчатковыя стаўкі за крэдыты перасягнулі 100%! Дырэктар прадпрыемства Ус б'ецца за жывучасць прадпрыемствы, але колькасць рабочых скарацілася з 200 чалавек да 70. Пры гэтым на сайце “Бізліда” і ў Цэнтры занятасці ёсць вольныя месцы для работы! Як так? Вельмі проста. Кіраўнікоў прадпрыемстваў прымушаюць падаваць заяўкі, як быццам ім патрэбныя работнікі. І людзі ходзяць на гутаркі месяцамі, але безвынікова, бо гэтыя працоўныя месцы фэйкавыя. А каб уладкавацца на працу ў лакаматыўнае дэпо, спачатку работнік дамаўляецца на месца. Затым калі кандыдатура задавальняе працадаўцу, то работнік павінен ісці ў Цэнтр занятасці, каб забраць адтуль накіраванне ў дэпо, нібыта Цэнтр занятасці знайшоў гэта працоўнае месца! Фэйкавы кірунак!

- Якія сацыяльна-эканамічныя праблемы хвалююць людзей, вашых знаёмых? Каго яны вінавацяць у гэтых праблемах?

- Сітуацыя за год у цэлым відавочна пагоршылася. Безумоўна, найперш людзей хвалююць штодзённыя бытавыя пытанні. Ільвіная дзель заробкаў шараговых беларусаў ідзе на харчаванне. Да таго ж паборы ў школах і садках, збор грошай на хабар чыноўнікам, каб уладкаваць дзяцей на больш-менш годную працу і гэтак далей. Зразумела, што ў сваім незайздросным становішчы людзі абвінавачваюць уладу. Да апошняга жлукты ўжо дайшло, што з экранаў дзяржаўнай тэлевізіі льецца адная толькі хлусня. Людзі наўпрост смяюцца, чуючы нейкія лічбы заробкаў, якія гучаць з тэлевізара. Шараговыя лідчукі і блізка не бачаць гэтыя «попиццот».

Значная частка людзей з'язджае ў Польшчу ці Расею на заробкі, шмат хто ў Польшчу едуць з сям'ёй з білетам у адзін бок. Пры гэтым палітыка мала цікавіць людзей, бо для большасці палітыка - гэта персона Лукашэнкі, якая проста надакучыла ўсім за дзесяцігоддзі хлусні і падману. Людзі прагнуць лепшага жыцця.

Нагадаем, 21 кастрычніка а 14.00 на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пройдзе Марш абураных беларусаў 2.0 супраць збяднення беларускага народа і беззаконня ў войску.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках