26 красавiка 2024, Пятніца, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Два відовішчныя ўдары, якімі «Нёман» распляжыў «Гомель»

4
Відэафакт: Два відовішчныя ўдары, якімі «Нёман» распляжыў «Гомель»
ФОТА: GOMELNEWS.BY

Каманда з Городні святкавала перамогу над гамельчукамі.

У другім коле ў «Гомеля» усё дрэнна. Напярэдадні візіту ў Горадню з 10 матчаў у шасці саступілі, і гэта толькі пры адной перамозе. У Горадні статыстыка яшчэ больш пагоршылася. Гаспадары распляжылі гамельчукоў з непрыстойным лікам - «Нёман» прадаўжае змагацца за чацвёрты радок з «Тарпеда-БелАЗам», берасцейскім «Дынама» і ўзбагаціўся на тры балы, дзякуючы «Казусу Верамко» «Слуцкам», піша «Трибуна».

Першы мяч у браму «Гомеля» забіў гарадзенскі капітан Павел Савіцкі, які, відавочна, не патраціў усе сілы на нядаўняе вяселле.

Паўабаронца вызначыўся пасля ўдару са штрафнога - гэты гол для яго стаў 13-м у сезоне (да Міхаіла Гардзейчука, лідара снайперскай гонкі, застаецца ўсяго адзін мяч.

Наогул, Павел - малайчына. Ягоная дзейсная серыя доўжыцца вось ужо тры матчы, а ў пяці апошніх гульнях хаўбек набраў 7 балаў паводле сістэмы «гол + пас».

Але ўсё ж не Савіцкі стаў галоўным героем паядынку з «рысямі». Паўабаронца Андрэй Якімаў здолеў зацямніць партнёра. Ягоны першы ў матчы гол, які здарыўся ў пачатку другога тайма, - гэта захапленне. Пакуль напарнік прымерваўся, Андрэй бабахнуў.

Не прайшло і 10 хвілін, як Якімаў яшчэ раз паказаў свой прафесіяналізм. Прайшоў аднаго, другога - і як даў!

28-гадовы Якімаў пакуль што праводзіць самы выніковы сезон у кар'еры. На ягоным рахунку ўжо 9 балаў, да гэтага максімумам былі 7, ды і то ў першай лізе з «Віцебскам».

Каманда Ігара Кавалевіча атрымала другую перамогу запар і ідзе на пятым месцы. Ну а «Гомель», відавочна, проста заканчвае сезон.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках