27 красавiка 2024, Субота, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мяняць трэба Лукашэнку - тады, дасць Бог, зменім і ўсё астатняе»

5
«Мяняць трэба Лукашэнку - тады, дасць Бог, зменім і ўсё астатняе»

Пратэстоўца распавяла пра сэнс «бразготкі справядлівасці».

Учора ў Менску прайшоў Марш абураных беларусаў 2.0 супраць падатку на «дармаедаў» і «дзедаўшчыны» ў войску.

Адна з жанчын распавяла, чаму яна выйшла на Кастрычніцкую плошчу з «бразготкай справядлівасці» - пластыкавай бутэлькай, напоўненай меднымі манетамі:

«Я ўзяла «бразготку справядлівасці», каб выказаць пратэст супраць таго, што адбываецца. Супраць таго, што ў людзей няма працы, і акрамя гэтага, з іх яшчэ спрабуюць узяць падатак. Супраць росту коштаў, супраць беззаконня міліцыі - наогул супраць усёй гэтай улады. Мяняць трэба самага галоўнага чалавека - а тады, дасць Бог, зменіцца і ўсё астатняе. А гэтая бутэлька як бы заклікае: «Баста! Годзе, будзе!».

Сайт Charter97.org вёў онлайн-рэпартаж з Марша абураных беларусаў 2.0.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках