26 красавiка 2024, Пятніца, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Голас Амерыкі»: Беларусы маюць намер дамагацца поўнага скасавання «дармаедскага» збору

2
«Голас Амерыкі»: Беларусы маюць намер дамагацца поўнага скасавання «дармаедскага» збору
ФОТА: SVABODA.ORG

Беларусы запатрабавалі скасаваць дэкрэт №3, а таксама выступілі супраць гвалту ў войску.

У Менску прайшла акцыя Марш абураных беларусаў 2.0.

Ініцыятарам акцыі стаў апазіцыйны палітык, былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч. Пратэстны выступ не ўзгоднены з уладамі. Але Статкевіч загадзя папярэдзіў аб правядзенні маршу, паведамляе «Голос Америки».

Сярод патрабаванняў тых, хто сабраўся - скасаванне так званага «дэкрэта аб дармаедах», павышэнне заробкаў і пенсій, барацьба з дзедаўшчынай і гвалтам у войску. На першы Марш абураных у Менску ў лютым гэтага года выйшлі блізу трох тысяч чалавек. Мітынгоўцы ішлі па ходніках, не выходзячы на праезную частку.

Беларускія сродкі масавай інфармацыі паведамляюць пра затрыманні рэгіянальных актывістаў, якія збіраліся далучыцца да акцыі пратэсту ў Менску.

Праз «падатак на дармаедства» ў Беларусі ў лютым і сакавіку прайшлі масавыя акцыі пратэсту. Паводле новага закона, кожны афіцыйна беспрацоўны грамадзянін краіны павінен заплаціць у казну блізу 170 еўраў у год. Пасля мітынгаў у Менску і рэгіёнах кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка перанёс тэрмін выплаты падатку на наступны год. Пратэстоўцы маюць намер дамагацца поўнага скасавання збору.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках