20 красавiка 2024, Субота, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка супраць пенсіянераў

115
Лукашэнка супраць пенсіянераў

Ці можна выжыць на пенсію 224 рублі?

У Беларусі прыкметна вырасла колькасць тых, хто атрымлівае мінімальную працоўную пенсію. За апошнія 6 гадоў іх колькасць павялічылася амаль у 5 разоў, піша tut.by са спасылкай на часопіс Мінфіна «Фінансы, улік, аўдыт». Пры гэтым у Беларусі расце таксама і колькасць атрымальнікаў сацыяльных пенсій.

«Звяртае на сябе ўвагу значны рост у апошнія гады колькасці грамадзян пенсійнага ўзросту, якія атрымліваюць працоўную пенсію мінімальнай сумы (у чэрвені яна складала 224 рублі, або блізу 70% ад сярэдняй пенсіі з прычыну ўзросту)», - адзначае выданне.

Калі ў 2010 годзе іх было 42 тысячы чалавек, то ў 2016 годзе - 200 тысяч, або блізу 10% ад усіх пенсіянераў з прычыну ўзросту. Гэты паказчык амаль супастаўны з узроўнем 2 000 года, калі такіх асоб было блізу 260 тысяч (13%). Але да 2010 года іх колькасць знізілася ў шэсць разоў.

«Сёння на суму пенсіі з прычыны ўзросту ўплываюць два чыннікі: працягласць працоўнага стажу і сума даходу грамадзяніна, з якога выплачваюцца ўнёскі ў ФСАН. Пры гэтым асобныя суб'екты гаспадарання ў мэтах мінімізацыі сваіх выдаткаў практыкуюць выплату ўнёсаў, зыходзячы з мінімальнага заробку», - піша выданне.

Паводле ацэнак Мінпрацы і сацабароны, гэта тычыцца блізу 95% усіх індывідуальных прадпрымальнікаў. А таму такім катэгорыям варта разлічваць толькі на мінімальную пенсію, падкрэсліваюць спецыялісты.

«Павольна, але дакладна расце колькасць атрымальнікаў сацыяльных пенсій. Паводле звестак Мінпрацы і сацабароны, на пачатак гэтага года іх налічвалася 63 тысячы чалавек, павялічыўшыся ў параўнанні з 2010 годам на 10 тысяч або амаль на 20%. Сума сацыяльнай пенсіі ў залежнасці ад катэгорыі яе атрымальнікаў складае ад 50% бюджэту пражытковага мінімуму (для грамадзян, якія не атрымалі права на працоўную пенсію з прычыны ўзросту) да 110% (у інвалідаў першай групы і дзяцей-інвалідаў пры чацвёртай ступені страты здароўя)», - адзначаецца ў часопісе «Фінансы, улік, аўдыт».

Нагадаем, што праз «пастку страхавога стажу» многія беларусы наогул засталіся без пенсій.

Напісаць каментар 115

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках