20 красавiка 2024, Субота, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны Мікалай Статкевіч

52
Арыштаваны Мікалай Статкевіч
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
Фота: RFE/RL

Паплечнікі лідара БНК уважаюць, што Статкевіча арыштавалі, каб сарваць яго выступленне на «Еўранэсце» ў Кіеве.

Сёння ў Менску быў затрыманы лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч.

Пра гэта напісала ў «Фэйсбуку» жонка палітыка Марына Адамовіч.

«Толькі што, у найлепшых традыцыях таннага спектакля, Мікалая арыштавалі», - напісала жонка лідара БНК.

31 кастрычніка Мікалай Статкевіч павінен быў удзельнічаць у пасяджэнні рабочай групы Беларусі Еўранэста.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Яўген Афнагель распавёў Charter97.org падрабязнасці затрымання палітыка.

«Затрымалі Мікалая Статкевіча 20 хвілін таму. Ён вяртаўся з сустрэчы са сваімі паплечнікамі. Машыну, у якой знаходзіліся Статкевіч і яго жонка Марына Адамовіч, спынілі супрацоўнікі ДАІ ў раёне гіпермаркета «Карона» на скрыжаванні вуліц Кальварыйская і Ціміразева. Адразу ж пад'ехаў ужо знаёмы шматлікім актывістам сіні мікрааўтобус. Адтуль выскачылі амапаўцы і схапілі Статкевіча. Куды яго павезлі - пакуль невядома.

Сёння днём мы сустракаліся з Мікалаем Статкевічам, абмяркоўвалі стратэгію далейшых дзеянняў БНК. Гаварылі пра тое, што галоўным нашым патрабаваннем павінна заставацца правядзенне ў Беларусі датэрміновых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў пад міжнародным кантролем. Гэтую пазіцыю Статкевіч планаваў агучыць на сесіі Парламенцкай Асамблеі «Усходняга партнёрства», якая сёння адкрылася ў Кіеве. Ужо заўтра раніцай ён павінен быў вылецець ва ўкраінскую сталіцу. Упэўнены, што яго адмыслова затрымалі менавіта цяпер, каб не дапусціць удзелу ў сесіі.

Беларускі Нацыянальны Кангрэс паслядоўна выступае з крытыкай уладаў і паслядоўна патрабуе правядзення сумленных выбараў. Рэжым гэтага баіцца і таму зрабіў усё магчымае, каб сарваць удзел Статкевіча - самага вядомага і аўтарытэтнага з запрошаных у Кіеў беларускіх палітыкаў - у буйным міжнародным форуме. Спадзяюся, удзельнікі сесіі Еўранеста зробяць з гэтага адпаведныя вывады», - адзначыў Яўген Афнагель.

«Еўранэст» - міжпарламенцкая асамблея, створаная для збліжэння дзяржаў-удзельніц праграмы Еўразвязу «Усходняе партнёрства».

Мэта праграмы - збліжэнне ЕЗ з Украінай, Арменіяй, Малдовай, Грузіяй, Азербайджанам і Беларуссю без іх прыняцця ў склад ЕЗ.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках