26 красавiка 2024, Пятніца, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскія кіроўцы шукаюць управу на начальства

13
Гарадзенскія кіроўцы шукаюць управу на начальства

У гарадзенскім аўтапарку склалася скандальная сітуацыя.

Чатыры гадзіны на сон за дзень і адзін выходны на тыдзень. У такіх варунках вымушаныя працаваць кіроўцы Гарадзенскага аўтапарка №21. Разабрацца з тым, як выконваецца працоўнае заканадаўства на прадпрыемстве, паабяцалі ў абласной пракуратуры.

Аднак, калі б не рэзанансны выпадак з кіроўцам, які спыніў аўтобус на мосце і на вачах у пасажыраў скокнуў у Нёман, пра сітуацыю, мабыць, ніхто б і не даведаўся, паведамляе «Белсат».

Бунт на караблі так і не адбыўся

«Не могуць знайсці ніякай управы на кіраўніцтва аўтобуснага парка, бо дырэктар з'яўляецца «дэпутатам», у добрых стасунках з пракурорам, з губернатарам, самыя нязначны спробы навесці парадак сярод работнікаў спыняюцца адразу. Людзі запалоханыя», - кажа Анатоль Мышкевіч, прадстаўнік кіроўцаў з незалежнага прафзвязу РЭП.

Сярэднестатыстычны кіроўца адпрацоўвае ў аўтапарку 240 гадзін на месяц без уліку праходжання медагляду перад рэйсам і чысткі, прыборкі салона і запраўкі аўтамабіля пасля заканчэння рэйса. А гэта - блізу 30-ці дадатковых гадзін за месяц. Дадому кіроўцы вяртаюцца аб 11 гадзіне вечара, а ўжо а 4 раніцы зноў устаюць на працу.

У такіх варунках працаўнікі проста не высыпаюцца, што яшчэ і прыводзіць да небяспечнай сітуацыі на дарозе. Літаральна два дні таму адзін кіроўца аўтапарка заснуў за стырном падчас рэйса і рэзнуўся ў слуп.

Паводле афіцыйнай версіі - не справіўся з кіраваннем, бо аўтобус падрэзалі.

«Кіроўца адразу пасля аварыі патэлефанаваў сваім калегам і сказаў, што проста ён «вырубіўся», гэта значыць, заснуў за стырном, і яго панесла ў бок. Але праз некалькі гадзін з ім звязалася кіраўніцтва аўтапарка і, я мяркую, паабяцала грошы, каб ён змоўк», - сведчыць спадар Мышкевіч.

Нават пры вялікай загружанасці многія кіроўцы вымушаныя працаваць у выходныя. Бо пры ўліку выкананай нормы максімальны заробак складае толькі Br 500-550 на месяц. Цягам двух гадоў выплаты работнікам гарадзенскага аўтапарка зменшыліся ўдвая. Калі яшчэ ў 2015-м за гадзіну кіроўца зарабляў Br 1,7, то цяпер атрымлівае толькі Br 0,9.

Устаць на абарону работнікаў няма каму

«Мы бачым цяпер спалучэнне такіх элементаў дзікага капіталізму з аднаго боку, а з другога боку - найгоршую праяву сацыялістычнай мадэлі эканомікі, дзе рабочыя людзі не абароненыя і залежаць толькі ад адміністрацыйнай волі свайго кіраўніцтва, бо кантракты не прадугледжваюць абароны і нейкіх сацыяльных гарантый ім не могуць даць», - падсумоўвае праваабаронца Уладзімір Хільмановіч.

Устаць жа на абарону работнікаў фактычна няма каму. Прафзвязы пры дзяржаўных прадпрыемствах збольшага выконваюць функцыю дэкаратыўнага прыдатка органаў кіравання і ігнаруюць парушэнні нормаў працы і адпачынку працоўных.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках