26 красавiка 2024, Пятніца, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шэвелеў: Менскае «Дынама» толькі грошы абабівае

Андрэй Шэвелеў: Менскае «Дынама» толькі грошы абабівае

Вядомы ў мінулым хакеіст раскрытыкаваў гульню "зуброў" у КХЛ.

Былы гулец "Гомеля", "Юнацтва", "Кераміну", "Нёмана" Андрэй Шавелеў падзяліўся меркаваннем аб удзеле менскага "Дынама" ў КХЛ, піша "Прессбол":

- Як табе выступ у гэтым сезоне "Дынама"?

- Гульня "Дынама" наогул абы-якая. Ні гульні, нічога, толькі грошы абабіваюць, а фактычна за дзевяць гадоў пустата, нічога не паказалі за гэты час. Гэта маё меркаванне як заўзятара. Заўсёды трэба нешта зрабіць, а потым кантракты нерэальныя ўкладаць. У нас чамусьці па-іншаму, людзей падпісваюць, а яны катацца фактычна не ўмеюць. Вось за кім не сачу, дык гэта за гэтым клубам. Добра, калі б там гулялі маладыя, перспектыўныя нашы беларусы, тады іншая справа, а так гуляюць незразумела хто і што, старыя нікому непатрэбныя гульцы.

- Ці згодны ты з выказваннем, што з загубай менскага "Кераміну" скончылася рамантыка беларускага хакея, а такім чынам і прагрэс у яго далейшым развіцці?

- Цалкам згодны, раскідалі наймацнейшы клуб на той час. А з-за чаго, калі цяпер разважыць, то я думаю, што "Керамін" даў бы больш у чэмпіянаце Беларусі, чым цяпер дае "Дынама" ў КХЛ. Гэта маё асабістае меркаванне як заўзятара. Успомніце перамогі "Юнацтва" ў Кантынентальным кубку. Я думаю, што калі б "Юнацтва" гуляла ў КХЛ, то яно б дамаглося больш, чым "Дынама".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках