26 красавiка 2024, Пятніца, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

602 гады таму Вялікі князь Вітаўт стварыў незалежную Беларускую праваслаўную царкву

2
602 гады таму Вялікі князь Вітаўт стварыў незалежную Беларускую праваслаўную царкву

15 лістапада 1415 года ў Новагародку Рыгор Цамблак стаў мітрапалітам Кіеўскім і Літоўскім.

Выбітны дзеяч беларускай царкоўнай гісторыі Рыгор Цамблак нарадзіўся ў Тырнаве, сталіцы Балгарыі і паходзіў з шляхетнага роду, быў меркаваным пляменнікам знакамітага мітрапаліта Кіпрыяна.

Адукацыю ён атрымаў у Тырнаве і Канстанцінопалі і быў ігуменам манастыра Дзечані ў Сербіі ў пачатку XV стагоддзя. Потым служыў у Сучаве «прэсвітарам вялікай царквы Малдаўскай».

Пад уплывам Вялікага князя Вітаўта, які імкнуўся да адкрыцця ў сваіх уладаннях асаблівай праваслаўнай мітраполіі, асобнай ад маскоўскай, Рыгор абраны быў саборам епіскапаў ВКЛ у мітрапаліты і адправіўся для пасвячэння ў Канстанцінопаль, але там яму ў гэтым было адмоўлена. Калі і другое пасольства Вітаўта ў Канстанцінопалі сталася беспаспяховым, сабор біскупаў ВКЛ 15 лістапада 1415 пасвяціў у Новагародку Рыгора на мітрапаліта Кіеўскага і Літоўскага. У Маскве праз гэта пачалася сапраўдная паніка: Рыгора Цамблака абвінавацілі ў тым, што ён «увайшоў у яднанне з папам»

У 1418 мітрапаліт Кіеўскі і Літоўскі адправіўся з пасольствам на Канстанцкі сабор, але заявіў там, што прыбыў адзіна на загад свайго князя, падпарадкоўвацца жа папу не жадае. На літургіі, якую Цамблак служыў у Канстанцы, прысутнічалі бізантыйскія паслы. Гэта сведчыць пра тое, што дагэтуль сан мітрапаліта Рыгора быў прызнаны Канстанцінопальскім патрыярхам. Вярнуўшыся ў ВКЛ, Рыгор заснаваў сваю кафедру ў Вільні, пры Багародзіцкай царкве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках