26 красавiка 2024, Пятніца, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ пачала продаж квіткоў на цягнік Менск-Варшава за €18

19
БЧ пачала продаж квіткоў на цягнік Менск-Варшава за €18
Фота: vb.by

Пры куплі квіткоў у Беларусі будуць афармляцца два праязныя дакументы.

Сёння адкрыты продаж праязных дакументаў (квіткоў) на цягнік Менск-Варшава. Як паведамляе прэс-цэнтр БЧ, у далейшым пасажыры змогуць набываць квіткі за 60 дзён да пачатку паездкі, піша vb.by.

Пры куплі квіткоў у Беларусі будуць афармляцца два праязныя дакументы: адзін - ад Менска да Берасця і другі - ад Берасця да неабходнай станцыі на тэрыторыі Польшчы, аналагічна пры руху ў зваротным кірунку.

Пры куплі квіткоў у Польшчы будзе афармляцца адзін праязны дакумент на ўвесь шлях руху і дзве плацкарты з указаннем канкрэтнага месца ў цягніках.

Набыць праязны дакумент таксама можна праз Інтэрнэт, прычым на цягнік №728/727 Берасце-Менск-Берасце надаецца паслуга электроннай рэгістрацыі на праезд. Для праезду ў цягніку №128/127 Берасце-Варшава-Берасце неабходна атрымаць аплачаны праязны дакумент (квіток) у касе (у сувязі з адсутнасцю паслугі электроннай рэгістрацыі).

З Менска цягнік будзе адпраўляцца а 10.57 і прыбываць у Берасце а 14.31, у сваю чаргу з Берасця да Варшавы цягнік будзе адпраўляцца а 15.23 і прыбываць у Варшаву а 17.29 (паводле мясцовага часу).

З Варшавы цягнік будзе адпраўляцца а 08.44 і прыбываць у Берасце а 14.39 (паводле мясцовага часу). Да Менска цягнік будзе адпраўляцца з Берасця а 15.15 і прыбываць у Менск а 18.49.

Перасадка пасажыраў з цягніка ў цягнік будзе ажыццяўляцца на адной платформе Варшаўскага боку вакзала станцыі Берасце-Цэнтральнае.

Па Беларусі будзе курсаваць сучасны маторвагонны цягнік з месцамі для сядзення другога класа. Па Польшчы - цягнік з вагонаў з месцамі для сядзення першага і другога класа.

Памежны і мытны кантроль будзе праводзіцца непасрэдна ў складзе цягніка Польскіх чыгунак.

Кошт праезду ў цягніках Менск-Варшава складае 41,21 руб, пры гэтым кошт праязнога дакумента можа мяняцца ў залежнасці ад курсу еўра на дзень куплі квітка. Для дзяцей ва ўзросце ад 4 да 12 гадоў прадугледжаная скідка на праезд - 50% ад поўнага кошту. Дзеці да 4 гадоў праязджаюць бясплатна без асобнага месца.

Па тэрыторыі Беларусі цягнік будзе рабіць прыпынкі на станцыях Баранавічы-Цэнтральныя, Івацэвічы, Бяроза-Горад, Аранчыцы, Жабінка. Набыць праязныя дакументы (квіткі) на праезд у міжнародных цягніках можна ў пунктах продажу Беларускай чыгункі, якія ажыццяўляюць іх афармленне да станцый Заходняй Еўропы, пералік якіх змешчаны на сайце www.rw.by.

У Польшчы прыпынкі прадугледжаныя ў Тэрэспалі, Малашэвічах, Хотылув, Бяла- Падлясцы, Менджынцы Падляскай, Лукаве, Седльцэ, Мрозе, Мінск-Мазавецкім, Варшаве.

Варта адзначыць, расклад прыбыцця і адпраўлення цягніка прадугледжвае магчымасць праезду пасажыраў з Магілёва, Віцебска, Гомеля ў Варшаву і назад.

Гэты праект будзе спрыяць павышэнню прывабнасці чыгуначных пасажырскіх перавозак, задавальненні попыту на праезд у міжнародных цягніках, развіццю турыстычных маршрутаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках