26 красавiка 2024, Пятніца, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брыль на стадыёне «Дынама» не заслоніць ад дажджу кожнага пятага гледача

8
Брыль на стадыёне «Дынама» не заслоніць ад дажджу кожнага пятага гледача

Брыль па перыметру на абноўленым стадыёне зусім не пакрывае ніжнія ярусы паўночнай і паўднёвай трыбуны.

На сустрэчы з журналістамі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, прысвечанай правядзенню ў Менску матчавай лёгкаатлетычнай сустрэчы Еўропа - ЗША, журналіст «Прессбола» задаў пытанне пра недахопы рэканструкцыі стадыёна «Дынама». У адказ міністр спорту Аляксандр Шамко паведаміў, што карэспандэнт не можа судзіць аб рэканструкцыі, бо не з'яўляецца будаўніком або архітэктарам.

Карэспандэнт «Прессбола» Сяргей Вярсоцкі звярнуўся да намесніка старшыні Менгарвыканкама Ігара Юркевіча з пытаннем, як так выйшла, што кругавы брыль на абноўленым стадыёне зусім не пакрывае ніжнія ярусы паўночнай і паўднёвай трыбуны, на што той адказаў, што ўпершыню пра гэта чуе.

Але затым да адказу далучыўся міністр спорту Аляксандр Шамко: «Вось вы ацэньваеце рэканструкцыю «Дынама» з такога крытычнага пункту гледжання. Ёсць спецыяльныя тэхнічныя патрабаванні. У чым наогул праблема? Вы што - будаўнік па прафесіі? Вы што - архітэктар? Крытыканствам усе могуць займацца. Патрэбна здаровая крытыка, а гэта - проста крытыканства. Мы яшчэ не здалі стадыён, а вы ўжо кажаце пра тое, што нешта там не перакрывае. Гэта вашы домыслы, не болей. У вас няма выразнай аргументацыі ў гэтым пытанні».

Паводле папярэдніх разлікаў, ніжнія ярусы паўночнай і паўднёвай трыбуны - гэта пятая частка ўсіх пасадачных месцаў. «Дынама» ўжо 9-10 верасня 2019-га прыме гэты матч сустрэчы Еўропа - ЗША, а летам таго ж года стане галоўнай арэнай II Еўрапейскіх гульняў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках