23 красавiка 2024, aўторак, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Афіцыйны Кіеў мае паставіць Лукашэнку ультыматум

3
Павел Севярынец: Афіцыйны Кіеў мае паставіць Лукашэнку ультыматум
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ

Справа Паўла Шаройкі шытая белымі ніткамі.

Сітуацыю з затрыманнем журналіста «Украінскага радыё» Паўла Шаройкі і высылкай дарадцы амбасады Украіны Ігара Скварцова сайту Charter97.org пракаментаваў сустаршыня аргкамітэту для стварэння партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец:

- Гэта самая сапраўдная антыўкраінская гістэрыя. Я думаю, што рэжым Лукашэнкі выконвае загад Крамля.

Справа Паўла Шаройкі сфабрыкаваная нязграбна і груба. Пасля таго, як улетку ўлады раскручвалі «справу патрыётаў», калі выявілася, што ўсе палітзняволеныя абсалютна невінаватыя, не застаецца ніякай веры КДБ.

Усе гэтыя заявы пра «сеткі шпіёнаў» шытыя белымі ніткамі і рассыпаюцца ў пыл. Афіцыйны Кіеў, які прадстаўляе велізарную краіну з падтрымкай еўрапейскай супольнасці, мае паставіць Лукашэнку ультыматум. Чара трывання ўжо перапоўненая.

На пачатку затрымліваюць украінскага патрыёта Паўла Грыба. У гэтай справе не грае ролі, адбылося затрыманне з дазволу беларускіх праваахоўнікаў або без іхняга дазволу. Гэта ўсё адно ганьба і скандал. Справа Паўла Грыба мела паставіць пад пытанне ўсё стасункі з рэжымам Лукашэнкі.

Такая чарада затрыманняў і дыпламатычны скандал - гэта спроба наламаць дроў і разбурыць усе стасункі. Я не выключаю, што за гэтым будзе які-небудзь крэдыт з Масквы. Калі чакаюцца нейкія грашовыя паступленні з Расеі - вартавыя сабакі рэжыму кідаюцца адпрацоўваць грошы. Гэта ганьба, бо на шалі пастаўленыя стасункі паміж двума братнімі народамі і лёсы людзей.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках