26 красавiка 2024, Пятніца, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пераемнік дыктатара збег, баючыся замаху

5
Пераемнік дыктатара збег, баючыся замаху
ЭМЕРСАН МНАНГАГВА
ФОТА: HOWARD BURDITT/REUTERS

Атачэнне пакідае зрынутага тырана.

Былы віцэ-прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва, адзін з найбольш імаверных пераемнікаў зрынутага лідара краіны Роберта Мугабэ, збег праз боязь за жыццё. Пра гэта ён заявіў у звароце, апублікаваным выданнем News Day (пераклад - lenta.ru).

«Яго высакароддзе Роберт Габрыэль Мугабэ заўсёды казаў, што сыдзе, калі гэтага захочуць людзі. Цяпер ён павінен прыняць волю людзей і адрачыся ад улады», - паведаміў Мнангагва. Са слоў палітыка, яму пагражалі забойствам. Мнангагва заявіў, што вядзе з Мугабэ перамовы, аднак дыялог не можа быць заменай паўнавартаснаму імпічменту, і прэзідэнту ён больш не верыць. «Ніколі больш краіна не павінна быць у закладніках у аднаго чалавека, мэта якога - памерці пры ўладзе, нягледзячы на прычыненую нацыі шкоду», - падсумаваў ён.

Мнангагва быў абраны кіраўніком кіроўнай партыі ЗАНУ-ПФ 19 лістапада. Мугабэ 16 лістапада адмовіўся скласці з сябе паўнамоцтвы, намагаючы на правядзенні выбараў лідара кіроўнай партыі. Са слоў кіраўніка дзяржавы, ён пакіне пасаду толькі ў тым выпадку, калі саступіць на выбарах кіраўніка партыі, а пакуль ён «адзіны легітымны кіраўнік».

Увечары 14 лістапада ўзброеныя жаўнеры на бронетранспарцёрах занялі ключавыя пазіцыі ў сталіцы Зімбабвэ Харарэ. На наступны дзень пад варту былі ўзятыя Мугабэ і ягоная жонка Грэйс, а таксама міністр фінансаў Ігнасіус Чомбэ. Зімбабвійскіх вайскоўцы адмовіліся называць гэта ваенным пераваротам, заявіўшы пра «бяскроўную карэкцыю».

Мугабэ кіруе краінай з 1980 года. Дыктатар неаднаразова заяўляў, што гатовы кіраваць датуль, пакуль не памрэ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках