26 красавiка 2024, Пятніца, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cпікер Вярхоўнай Рады: Украіна павінна падтрымліваць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі

3
Cпікер Вярхоўнай Рады: Украіна павінна падтрымліваць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі
АНДРЭЙ ПАРУБІЙ
ФОТА: РІА НАВІНЫ/МІКАЛАЙ ЛАЗАРЭНКА

Беларусь будзе наступнай краінай, якая зробіць еўрапейскі выбар.

Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій мяркуе, што апошнія непрыязныя дзеянні ў дачыненні да Украіны звязаны з узмацненнем ціску Расейскай Федэрацыі на кіраўніцтва Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Відавочна, што Украіна з Беларуссю спрабуюць стала наладзіць добрасуседскія стасункі. Але, тым не менш, нам зразумела, што кіраўніцтва Беларусі ўвесь час знаходзіцца пад ціскам і пад уплывам палітычнага кіраўніцтва Расеі. Гэты ўплыў не праходзіць бясследна. Уплыў Крамля і Пуціна на Беларусь павялічваецца. Відавочна, з гэтым і звязаныя непрыязныя дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да Украіны», - адзначыў Парубій.

Адначасова спікер Вярхоўнай Рады мяркуе, што Украіна, нягледзячы на гэта, павінна прыкладаць усе намаганні, каб падтрымліваць і Беларусь, і дэмакратычныя працэсы ў гэтай краіне.

«Для мяне асабіста няма ніякіх сумневаў, што Беларусь будзе наступнай пасля Украіны, хто разарве стасункі з Расейскай Федэрацыяй і стане на шлях еўрапейскага выбару», - сказаў ён.

20 лістапада КДБ Беларусі абвясціў персонай нон-грата дарадцу амбасады Украіны Ігара Скварцова, які абвінавачваецца ў «дзейнасці выведкі».

У адказ на гэта, украінскі МЗС выслаў на радзіму першага сакратара амбасады Беларусі ва Украіне.

Дыпламатычныя выгнанні пачаліся пасля таго, як 17 лістапада стала вядома, што 25 кастрычніка КДБ Беларусі затрымаў грамадзяніна Украіны, журналіста «Украінскага радыё» Паўла Шаройку, паводле абвінавачвання ў «шпіянажы».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках