26 красавiка 2024, Пятніца, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Праца «адбельвальнікаў» рэжыму і КДБ пайшла прахам

16
Мікалай Статкевіч: Праца «адбельвальнікаў» рэжыму і КДБ пайшла прахам
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Рэальныя еўрапейскія лідары адмовіліся ад сустрэчы з персонай такой рэпутацыі.

Лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч пракаментаваў адмову Лукашэнкі ехаць на саміт «Усходняга партнёрства»:

«Усё было гатова для прыезду беларускага начальніка рэжыму ў Брусэль. І яго еўрапейскія «адбельвальнікі» са шкуры прэч вылезлі, каб абгрунтаваць важнасць візіту для ўмацавання незалежнасці Беларусі ад Расеі.

І ў Маскву палкоўнік КДБ, які па сумяшчальніцтве працуе міністрам замежных спраў, з'ездзіў з запэўненнямі ў адданасці. І ручную апазіцыю прымусілі гэты візіт падтрымаць.

І украінцаў насаджалі, каб зноў жа Маскву ў адданасці запэўніць. Нават аднаго беларуса за антырасейскія запісы ў інтэрнэце пасадзілі.

Але, не зраслося. Адмовіліся рэальныя лідары Еўропы сустракацца з персонай такой рэпутацыі адмовіліся пасля таго, калі ім нагадалі аб гэтай рэпутацыі і распавялі пра цяперашнюю «эскалацыю лібералізацыі».

А без такіх сустрэч нарывацца на незадаволенасць свайго маскоўскага сюзерэна менскаму васалу сэнсу не мела. Вось і пайшла прахам уся сумесная праца «адбельвальнікаў» і КДБ.

Раю еўрапейскім палітыкам, што сімпатызуюць беларускаму рэжыму наступны раз спачатку адразу браць дазвол на такі візіт у Крамлі. Так яно больш надзейна будзе», - заявіў Мікалай Статкевіч.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках