27 красавiка 2024, Субота, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Рэжым Лукашэнкі такі ж небяспечны для рэгіёну, як і ягоныя крамлёўскія начальнікі

6
Андрэй Саннікаў: Рэжым Лукашэнкі такі ж небяспечны для рэгіёну, як і ягоныя крамлёўскія начальнікі

Кіраўнікі NATO ўважліва адсочваюць дзеянні расейскіх вайскоўцаў у Беларусі.

Міжнародны форум у бяспецы прайшоў у Галіфаксе (Канада) 17-19 лістапада. Беларусь на форуме рэпрэзентаваў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў. Пра тое, якія пытанні сёння хвалююць сусветную эліту і як ацэньваецца сітуацыя ў Беларусі, палітык распавёў сайту Charter97.org.

- Вы ўзялі ўдзел у найбуйнейшым сусветным форуме ў бяспецы ў Галіфаксе. Якія тэмы былі галоўнымі на мерапрыемстве?

- Сёлета ў форуме ўзялі ўдзел больш за 300 чалавек з 80 краін свету, уключаючы генеральнага сакратара NATO, міністраў абароны Канады, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, камандуючых Узброенымі сіламі ЗША, міністраў замежных спраў, кіраўнікоў найбуйнейшых сусветных кампаній, журналістаў вядучых выданняў, праваабаронцаў. Гэта сапраўды найбуйнейшы форум - адзіная такога кшталту канферэнцыя ў Паўночнай Амерыцы. Як правіла, Галіфакс збірае ўдзельнікаў самага высокага ўзроўню.

Можна сказаць, што на Форуме абмяркоўваліся ўсе надзённыя сусветныя праблемы. Асаблівая ўвага, безумоўна, надавалася крызісным з'явам і крызісным рэгіёнам, напрыклад, асобныя дыскусіі былі прысвечаныя сітуацыі ў Паўночнай Карэі, палітыцы Расеі, вайне супраць Украіны, сусветным тэхналагічным зменам, ролі Кітая ў сучасным свеце, блізкаўсходняй праблеме.

- Ці абмяркоўвалася сітуацыя ў нашым рэгіёне?

- Безумоўна, абмяркоўвалася. Гаварылася і аб агрэсіўных паводзінах Расеі, аб яе нежаданні спыняць вайну ва Украіне. Часта згадваліся беларуска-расейскія вучэнні «Захад-2017», якія прыцягнулі ўвагу і палітыкаў, і вайскоўцаў.

Гаварылася аб нарастальнай ролі NATO. Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг, напрыклад, вітаў вяртанне ў Еўропу Канады, маючы на ўвазе, што канадцы ўзначальваюць сёння сілы NATO ў Латвіі.

- Беларусь абмяркоўвалася толькі ў кантэксце вучэнняў «Захад-2017»?

- Беларусь гучала досыць часта. Як у сувязі з вучэннямі «Захад-2017», так і ў сувязі з дзіўным жаданнем Брусэля запрасіць на саміт «Усходняга партнёрства» дыктатара Лукашэнку. Большасць удзельнікаў выказвала сваё здзіўленне з нагоды такога імкнення Брусэля і называла такую пастанову памылковай.

Што тычыцца вучэнняў «Захад-2017», то кіраўнікі NATO прызнавалі ў размовах са мной, што спачатку яны недаацанілі маштабаў гэтай вайсковай аперацыі. На іх думку, Расея і Беларусь спрабавалі ўвесці NATO ў зман, падаючы інфармацыю пра вучэнні на тэрыторыі Беларусі. Насамрэч, маштаб вучэнняў быў іншым - ад Паўночна-Ледавітага акіяна да Чорнага і Міжземнага мораў.

Міністр абароны Польшчы Антоній Мацярэвіч проста сказаў, што гэтыя вучэнні былі падрыхтоўкай да вайны.

- У Фэйсбуку вы размясцілі фота з камандуючым Стратэгічнымі войскамі ЗША Джонам Хайтэнам. Пра што вы размаўлялі?

- Я ўспамінаў перамовы аб ядзерным раззбраенні, у якіх браў удзел, і мы абмяркоўвалі стан цяперашніх стасункаў у гэтай галіне паміж Расеяй і ЗША. Генерал Хайтэн, дарэчы, высока ацаніў унёсак Беларусі ў ядзернае раззбраенне ў пачатку 1990-х гадоў.

- Наколькі сур'ёзная занепакоенасць Захаду цесным вайскова-палітычным хаўрусам Масквы і Менска?

- У Форуме брала ўдзел вялікая колькасць вайскоўцаў і вайсковых экспэртаў, а іх меркаванне тут адназначнае: Беларусь пры Лукашэнку з'яўляецца часткай вайсковай стратэгіі і ваенных аперацый Расеі. Такім чынам, рэжым Лукашэнкі так жа пагражае рэгіянальнай бяспецы, як і ягоныя крамлёўскія начальнікі.

Кіраўнікі NATO ўважліва адсочваюць дзеянні расейскіх вайскоўцаў у Беларусі.

КІРАЎНІК СТРАТЭГІЧНАГА КАМАНДАВАННЯ ЗША ДЖОН ХАЙТЭН
МІНІСТР ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ УКРАІНЫ ПАВЕЛ КЛІМКІН
СТАРШЫНЯ ВАЙСКОВАГА КАМІТЭТА NATO ГЕНЕРАЛ ПЕТР ПАВЕЛ
СПЕЦПРАДСТАЎНІК ЗША Ў ПЫТАННЯХ УКРАІНЫ КУРТ ВОЛКЕР
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках