26 красавiка 2024, Пятніца, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cуд пакінуў у дзеянні прысуд Уладзіміру Някляеву

5
Cуд пакінуў у дзеянні прысуд Уладзіміру Някляеву

Улады наўмысна дзейнічаюць так, каб справакаваць у палітыка сур'ёзныя праблемы са здароўем.

Менскі гарадскі суд пакінуў у дзеянні 10-дзённы адміністрацыйны арышт, на які раней быў асуджаны паэт і адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў. Раней суд Ленінскага раёна прызнаў яго вінаватым у закліках да ўдзелу ў Маршы абураных беларусаў 2.0 у Менску, у якім сам ён не ўдзельнічаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Я не чакаў іншага выніку, хоць ніякай маёй віны няма. Барацьба ідзе не толькі супраць мяне, яна ідзе на ўсіх франтах. Задача ўлады - здушыць пратэстны рух у самых найменшых яго праявах. Каб выглядала ўсё такім чынам, што вось мы тут «дэмакратызуемся» і «лібералізуемся». У нас усё ціха, спакойна. Калі вылазяць такія людзі як Някляеў, Статкевіч, то яны псуюць агульную сітуацыю і ад іх, як я думаю, проста наважылі пазбавіцца», - распавёў паэт і палітык.

Уладзімір Някляеў нагадаў, што падаў суду медыцынскія даведкі аб стане свайго здароўя. Але яны не прынятыя пад увагу. Варта нагадаць, што раней ён перанёс інсульт, а цяпер мае сур'ёзныя праблемы з ціскам. У часе мінулага арышту ў Някляева адбыўся гіпэртанічны крыз. Таму паэт і палітык мяркуе, што ўлады наўмысна дзейнічаюць так, каб справакаваць у яго сур'ёзныя праблемы са здароўем.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках