26 красавiка 2024, Пятніца, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікаў саміту «Усходняе партнёрства» заклікалі падтрымаць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі

3
Удзельнікаў саміту «Усходняе партнёрства» заклікалі падтрымаць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі

Актывісты беларускай апазіцыі апублікавалі зварот да ўдзельнікаў саміту «Усходняе партнёрства».

У Менску адбылося чарговае паседжанне грамадскай ініцыятывы «Форум палітвязняў». У выніку быў прыняты зварот да еўрапейскіх палітыкаў, якія бяруць удзел у саміце «Усходняга партнёрства» ў Брусэлі.

Сайт публікуе тэкст звароту цалкам:

«Зварот да ўдзельнікаў саміту «Усходняга партнёрства» 23-24.11.2017

Спыніць рэпрэсіі! Свабоду беларускім палітвязням!

Рэжым Лукашэнкі прадаўжае ўтрымліваць у турмах палітвязняў і праводзіць рэпрэсіі супраць іншадумцаў.

Тым часам еўрапейскае супольнасць, якая зняла санкцыі супраць рэжыму ў выніку вызвалення шасці палітычных зняволеных у жніўні 2015 года, вядзе з рэжымам «шырокі дыялог» і спадзяецца на правядзенне свабодных і справядлівых мясцовых «выбараў» у пачатку 2018 года. Многія еўрапейскія палітыкі праводзяць афіцыйныя сустрэчы ў адміністрацыі Лукашэнкі, МЗС, «палата прадстаўнікоў», і гэта выглядае як падтрымка рэжыму.

Лукашэнка ўпершыню асабіста запрошаны на саміт «Усходняга партнёрства», які пачаўся 23 лістапада ў Брусэлі.

Аднак, рэжым у варунках эканамічнага крызісу пачаў новую хвалю рэпрэсій супраць незалежнага грамадства і дэмакратычных актывістаў. У Беларусі зноў сядзяць у турмах палітычныя зняволеныя. Актывістаў штрафуюць за ўдзел у мірных акцыях і канфіскуюць маёмасць у выніку нявыплаты штрафаў. Ніякіх «свабодных выбараў» няма і блізка - рыхтуюцца чарговыя фальсіфікацыі.

Да 7 гадоў турмы паводле сфабрыкаванай справы асуджаны вядомы краязнаўца Алесь Юркойць.

Супраць праваабаронцы Міхаіла Жамчужнага, які знаходзіцца ў Горацкай турме, ужываюцца катаванні. Прадаўжаецца ціск на зняволеных антыфашыстаў Іллю Валавіка, Змітра Цэхановіча, Вадзіма Бойку, Піліпа Іванова, Змітра Паліенку і іншых.

Рэжым праводзіць ператрусы і допыты ў бацькоў, чые сыны паехалі абараняць Украіну ад расейскай агрэсіі. Пяць гадоў турмы ў выніку правакацыі спецслужбаў атрымаў добраахвотнік Тарас Аватараў: цяпер ён адчувае ў турме моцны ціск адміністрацыі.

Не спыненая крымінальная справа ў дачыненні да дзясяткаў беларускіх патрыётаў, пачатая вясной гэтага года, падчас масавых пратэстаў.

Сотні людзей караюць буйнымі штрафамі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту. Улады канфіскавалі лецішча і зямельны надзел за нявыплату штрафаў у актывісткі Ніны Багінскай, апісалі дом у рэжысёркі Вольгі Нікалайчык. Рэжым цісне на ўжо вызваленых палітвязняў - Мікалая Статкевіча, Мікалая Аўтуховіча, Алеся Садоўскую, Змітра Дашкевіча і іншых.

За ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць вучэнняў «Захад-2017» арыштаваны Уладзімір Някляеў, якога цяпер судзяць нібыта за «заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі», а насамрэч - за інтэрв'ю незалежным СМІ.

Паводле сфабрыкаванай справы знаходзяцца пад следствам кіраўнік незалежнага прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч і кіраўнік Менскай гарадской арганізацыі прафзвязу РЭП Ігар Комлік.

Дэманстратыўныя рэпрэсіі, арышты, штрафы і гвалт паказваюць: рэжым не мяняецца.

Мы, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх арганізацый і праваабаронцы:

- Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных Беларусі: Міхаіла Жамчужнага, Аляксандра Юркойця, Іллі Валавіка, Вадзіма Бойкі, Піліпа Іванова, Змітра Цэхановіча, Змітра Паліенкі, Ірыны Моцнай.

- Патрабуем рэабілітацыі і аднаўлення ў правах усіх вызваленых палітвязняў

- Патрабуем спынення палітычнага пераследу, гвалту і штрафаў за мірныя акцыі пратэсту

- Заклікаем еўрапейскую супольнасць падтрымаць дэмакратыю, законнасць і незалежнасць у Беларусі

- Уважаем «выбары», якія праводзяцца ў такіх варунках, за загадзя нелегітымныя

- Заклікаем беларускае грамадства да салідарнасці з палітвязнямі і ахвярамі рэпрэсій

Менск, 23 лістапада 2017 года

Валавік Раіса, маці палітвязня;

Поспіх Людміла, маці палітвязня;

Севярынец Павел, лідар партыі БХД, былы палітвязень;

Анатоль Лябедзька, лідар партыі АГП, былы палітвязень;

Кастусёў Рыгор, лідар партыі БНФ

Шапуцька Ганна, каардынатарка форуму «Свабоду палітвязням Беларусі»;

Юрый Ваўчок, юрыст, праваабаронца, публіцыст;

Каваленка Святлана, сябра партыі АГП;

Вінярскі Максім, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»;

Дашкевіч Зміцер, лідар МФ, былы палітвязень;

Садоўская Кацярына, праваабаронца, былы палітвязень;

Андрэй Бандарэнка, праваабаронца, былы палітвязень;

Леднік Ігар, праваабаронца, былы палітвязень;

Завадскі Васіль, праваабаронца;

Гарачка Наталля, праваабаронца;

Мельнікаў Віктар, грамадскі актывіст, бацька беларускага добраахвотнікаў ва Украіне;

Галіна Лагацкая, грамадская актывістка;

Арцём Лява, журналіст;

Алесь Марчанка, сябра руху «Дзея»;

Вярзіла Мікалай, грамадскі актывіст;

Шапуцька Віктар, грамадскі актывіст;

Марына Бондарава, грамадская актывістка;

Серадзюк Дыяна, журналістка;

Сцяпанава Юля, журналістка, актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»;

Алег Жалноў, сябра АГП;

Жалнова Яўгенія, грамадская актывістка;

Аляксей Жалноў, грамадскі актывіст, былы палітвязень;

Батура Яўген, актывіст».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках