Белы дом: Тылерсан застаецца на пасадзе дзяржсакратара ЗША
- 30.11.2017, 21:12
- 7,586
ФОТА: GETTY IMAGES
Раней з'явілася інфармацыя, што Тылерсана можа замяніць цяперашні кіраўнік ЦРУ Майк Пампея.
Рэкс Тылерсан застаецца на пасадзе дзяржаўнага сакратара ЗША, нягледзячы на паведамленні аб яго маючым адбыцца звальненні.
Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Белага дома Сара Сандэрс, паведамляе Daily Mail.
«Як толькі што сказаў прэзідэнт: «Рэкс тут». Сакратар Тылерсан працягвае ўзначальваць Дзяржаўны дэпартамент, і ўвесь кабінет засяроджаны на завяршэнні гэтага неверагодна паспяховага першага года праўлення прэзідэнта Трампа», - сказала Сандэрс.
У той жа час старшыня камітэта замежных спраў Сената ЗША, сенатар Боб Коркер заявіў, што Тылерсан нічога не ведаў пра якія-небудзь планы звольніць яго з пасады дзяржсакратара ЗША, паведамляе агенцтва Reuters.
«Ён вядзе свае справы, як і звычайна, і нічога не ведае пра змены», - сказаў Коркер.
Нагадаем, у чацвер, 30 лістапада, The New York Times са спасылкай на высокапастаўленых чыноўнікаў адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа паведаміла, што ў Белым доме падрыхтавалі план па замене Рэкса Тылерсана цяперашнім кіраўніком ЦРУ Майкам Пампея на працягу найбліжэйшых тыдняў.