26 красавiка 2024, Пятніца, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтамабіль купяць у сем разоў меней беларусаў, чым у «сытыя гады»

8
Аўтамабіль купяць у сем разоў меней беларусаў, чым у «сытыя гады»

Нашая краіна ператвараецца ў «цэх» сартавання, эксплуатацыі і безупыннага рамонту старых аўто.

У Беларусі зарэгістравана амаль 3 млн аўтамабіляў - па аўто на трох чалавек. Мы займаем 41-е месца ў свеце паводле аўтамабілізацыі.

«І шанец захаваць яго маем, бо багатыя людзі ў суседніх краінах будуць купляць гібрыдныя і электрамабілі, а мы працягнем сартаванне, эксплуатацыю і перманентны рамонт старых аўто», - кажа экспэрт праграмы «Асабісты капітал» на канале «Белсат» Міхаіл Залескі.

Але старыя аўтамабілі ездзяць не толькі па беларускіх, але і па еўрапейскіх дарогах. Напрыклад, у Польшчы 33% усіх аўтамабіляў - ужываныя. У Эстоніі - 26%, у Латвіі - 22%.

«У параўнанні з лепшымі, сытымі, як кажуць, 2011 і 2012 гадамі, у гэтым годзе купяюць разоў у сем менш аўто, паводле прагнозаў прадаўцоў. Таму пазбавіцца ад старога і непатрэбнага аўтамабіля будзе цяжэй, чым раней», - прагназуе Міхаіл Залескі.

Найбліжэйшым часам зарабіць на патрыманых аўтамабілях не атрымаецца ні ў каго, але і сам новы аўтамабіль становіцца ўжываным, як толькі выязджае за брамы салона.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках