26 красавiка 2024, Пятніца, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларусаў няма грошай: Thirty Seconds to Mars не прыедуць у Менск

3
У беларусаў няма грошай: Thirty Seconds to Mars не прыедуць у Менск

Вядомы гурт апублікаваў графік гастрольнага тура ў падтрымку новага альбома.

Thirty Seconds to Mars апублікавалі графік гастрольнага тура ў падтрымку новага альбома Walk On Water - канцэрт у Менску ў яго не ўвайшоў. Інфармацыя размешчаная на афіцыйным сайце музыкаў. Як паведамілі tut.by арганізатары канцэртаў амерыканскага рок-гурта ў Менску, прычына ў эканамічнай сітуацыі ў Беларусі.

Турнэ Thirty Seconds to Mars у Еўропе стартуе 11 сакавіка ў нямецкім Кёльне. Найбліжэйшыя для жыхароў Беларусі канцэрты гурта пройдуць у Санкт-Пецярбургу, Маскве і Кіеве ў канцы красавіка.

- Усё ўпіраецца ў эканамічную сітуацыю, - тлумачаць у «Канцэртхолгруп». - У людзей няма грошай. Мы не зможам сабраць «Чыжоўка-Арэну», нягледзячы на аншлаг у 2015 годзе.

На этапе ўзгаднення арганізатары ацэньвалі суму, якую агучваў бок гурта яшчэ ў 2015 годзе для Беларусі.

- Даведаліся, што ўмовы засталіся такімі ж, - кажа адзін з арганізатараў Павел. - Пакуль што гэта нерацыянальна і эканамічна не выгадна для нас.

Як паведамілі ў «Канцэртхолгруп», цяпер у прыярытэце расейскія музыкі, поп-сцэна.

Нагадаем, Thirty Seconds to Mars тройчы выступалі ў Менску: у 2011 годзе ў Палацы спорту, у 2014 - на «Мінск-Арэне» і ў 2015 - на «Чыжоўка-Арэне». Джарэду Лета і ягонай камандзе так спадабалася наша краіна, што да свайго апошняга візіту ў Менск амерыканскія альтэрнатыўныя рокеры падрыхтавалі абноўленую праграму і спецыяльнае шоў. Тады лідар Thirty Seconds to Mars Джарэд Лета шпацыраваў з менчукамі вуліцамі сталіцы.

Беларуская публіка заўсёды захоплена сустракала гурт з Лос-Анджэлеса, а канцэрты Thirty Seconds to Mars праходзілі з аншлагам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках