26 красавiка 2024, Пятніца, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пераседзелі: Топ сусветных кіраўнікоў, якія «затрымаліся» ва ўладзе

44
Пераседзелі: Топ сусветных кіраўнікоў, якія «затрымаліся» ва ўладзе

Гэтую «дваццатку» варта было б ладна скараціць.

6 снежня прэзідэнт Уладзімір Пуцін абвясціў пра намер абірацца на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін. З улікам праўлення ў статусе прэм'ер-міністра да 2024 года Пуцін будзе знаходзіцца ва ўладзе 25 гадоў. На сёння столькі ж кіруе сваёй краінай прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. Але да галоўнага доўгажыхара «ля стырна» Уладзіміру Уладзіміравічу яшчэ далёка — Поль Бія галоўны ў Камеруне ўжо 42 гады. The Insider публікуе топ-20 «выбіраных» кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў паводле тэрміну праўлення.

Поль Бія

Нарадзіўся 13 лютага 1933 года. Камерунскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэм'ер-міністр Камеруна (1975-1982), з 1982-га — прэзідэнт Камеруна. Праціўнікі абвінавачваюць Бію ва ўстанаўленні дыктатарскага рэжыму. Ва ўладзе 42 гады 157 дзён.

Тэадора Абіянг Нгема Мбасога

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 года. Дзяржаўны і вайсковы дзеяч Экватарыяльнай Гвінеі. Прэзідэнт краіны з 1979 года. Прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту, зрынуўшы роднага дзядзьку. Ва ўладзе 38 гадоў 123 дні.

Алі Хаменяі

Нарадзіўся 17 ліпеня 1939 года. Іранскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч, другі Вышэйшы кіраўнік Ірана з 1989 года да цяперашняга часу, прэзідэнт Ірана (1981-1989). Ва ўладзе 36 гадоў 52 дні.

Нурсултан Назарбаеў

Нарадзіўся 6 ліпеня 1940 года. Савецкі і казахстанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, дзейны прэзідэнт Казахстана з 24 красавіка 1990 года. Назарбаева абвінавачваюць у насаджэнні культу асобы і карупцыі. Ва ўладзе 33 гады 257 дзён.

Дэні Сасу-Нгеса

Нарадзіўся 23 лістапада 1943 года. Кангалезскі вайсковы, палітычны і дзяржаўны дзеяч, у 1979-1992 і з 1997 года - прэзідэнт Рэспублікі. Сасу-Нгеса і ягоныя сямейнікі рэгулярна абвінавачваюцца ў фінансавых махінацыях і карупцыі. Ва ўладзе 33 гады 245 дзён.

Хун Сэн

Нарадзіўся 4 красавіка 1951 года. Камбаджыйскі палітык і дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Камбоджы, старшыня кіроўнай Народнай партыі. У гады грамадзянскай вайны — камандзір Чырвоных кхмераў. Хун Сэна абвінавачваюць у кульце асобы і парушэнні правоў чалавека. Ва ўладзе 32 гады 324 дні.

Еверы Кагута Мусавені

Нарадзіўся 15 жніўня 1944 года. Угандыйскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Уганды з 1986 года. Прыйшоўшы да ўлады, Мусавені заявіў, што ягоны ўрад будзе знаходзіцца ва ўладзе цягам чатырохгадовага пераходнага перыяду, пакуль не будзе распрацаваная новая канстытуцыя і не пройдуць выбары. Ва ўладзе 31 год 312 дзён.

Амар аль-Башыр

Нарадзіўся 1 студзеня 1944 года. Суданскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, аднаасобны кіраўнік Судана з 1989 года, дзейны прэзідэнт Судана з 16 кастрычніка 1993 года. 21 ліпеня 2008 года Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт аль-Башыра паводле абвінавачвання ў генацыдзе. Ва ўладзе 28 гадоў 157 дзён.

Ідрыс Дэбі

Нарадзіўся ў 1952 годзе. Чадскі дзяржаўны, палітычны і вайсковы дзеяч, старшыня Патрыятычнага руху выратавання, прэзідэнт Чаду з 1990 года. Прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту. Ва ўладзе 27 гадоў 2 дні.

Ісаяса Афеверкі

Нарадзіўся 2 лютага 1946 года. Эрытрэйскі дзяржаўны дзеяч, першы прэзідэнт Эрытрэі з 1993 года, узначальваў барацьбу за незалежнасць Эрытрэі ад Эфіопіі. Афеверкі рэгулярна абвінавачваецца ў карупцыі. Ва ўладзе 26 гадоў 221 дзень.

Эмамалі Рахмон

Нарадзіўся 5 кастрычніка 1952 года. Таджыкістанскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Вярхоўнага Савета Таджыкістана (1992-1994), з 1994 года - прэзідэнт Таджыкістана, носіць тытул «Пешвои миллат» (Лідар нацыі. У выніку канстытуцыйнага рэферэндуму прынятыя папраўкі, якія здымаюць з прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона абмежаванні ў колькасці пераабранняў на пасаду прэзідэнта. Ва ўладзе 25 гадоў 15 дзён.

Поль Кагаме

Нарадзіўся 23 кастрычніка 1957 года. Прэзідэнт Рэспублікі Руанда. У гады праўлення Кагаме ў краіне адбываліся забойствы апазіцыйных палітыкаў і журналістаў. Ва ўладзе 23 гады 138 дзён.

Аляксандр Лукашэнка

Нарадзіўся 30 жніўня 1954 года. Беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Дзейны кіраўнік Рэспублікі Беларусь з 20 ліпеня 1994 года. Амаль 10 гадоў, да 13 кастрычніка 2008 года, Лукашэнку і ягонаму найбліжэйшаму атачэнню быў забаронены ўезд у краіны ЕЗ і ЗША праз парушэнні міжнародных выбарчых стандартаў і стандартаў у галіне правоў чалавека. Ва ўладзе 23 гады 137 дзён.

Абд-Рабу Мансур Хадзі

Нарадзіўся 1 верасня 1945 года. Еменскай дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Емена з 2012 года. З 2015 года ў Емене прадаўжаецца грамадзянская вайна, за гэты час загінулі не менш за 10 тысяч чалавек. Увесь гэты час Хадзі знаходзіцца па-за межамі краіны. Ва ўладзе 23 года 62 дні.

Артур Таір аглы Расізадзе

Нарадзіўся 26 лютага 1935 года. Азербайджанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Азербайджана (1996-2003 і з 2003). На пасадзе знаходзіцца 21 год 135 дзён.

Даніэль Артэга

Нарадзіўся 11 лістапада 1945 года. Нікарагуанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, адзін з лідараў Сандзінісцкай рэвалюцыі 1979 года, зрынула рэжым Анастасіё Самосы. Прэзідэнт Нікарагуа ў 1985-1990 і з 10 студзеня 2007 года. У кастрычніку 2009 года Вярхоўны суд Нікарагуа скасаваў раздзелы канстытуцыі, якія забараняюць балатавацца на другі прэзідэнцкі тэрмін запар, а таксама выстаўляць кандыдатуру на трэці тэрмін, бо яны «ўшчамляюць грамадзянскія правы» прэзідэнта Артэгі. Ва ўладзе 20 гадоў 15 дзён.

Туілаэпа Саілеле Маліелегааі

Нарадзіўся 14 красавіка 1945 года. Прэм'ер-міністр Самаа з 23 лістапада 1998 года. Сумяшчае сваю пасаду з кіраўніцтвам Регбійным саюзам Самаа. Ва ўладзе 19 гадоў 11 дзён.

Абдэль Азіз Бутэфліка

Нарадзіўся 2 сакавіка 1937 года. Алжырскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Алжыра з 1999 года. Тройчы пераабіраўся на пасаду прэзідэнта. За гады праўлення яго неаднаразова абвінавачвалі ў фінансавых махінацыях. Ва ўладзе 18 гадоў 221 дзень.

Ісмаіл Амар Геле

Нарадзіўся 27 лістапада 1947 года. Другі прэзідэнт Джыбуці з 8 траўня 1999 года. Заняў пасаду пасля сыходу роднага дзядзькі, Хасана Гуледа Апцідона. Праціўнікі абвінавачвалі Геле ў фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Ва ўладзе 18 гадоў 210 дзён.

Уладзімір Пуцін

Нарадзіўся 7 кастрычніка 1952 года. Савецкі і расейскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, дзейны прэзідэнт Расейскай Федэрацыі з 7 траўня 2000 да 7 траўня 2008 года і з 7 траўня 2012 года. 6 снежня 2017 года абвясціў аб намеры ісці на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін. Ва ўладзе 18 гадоў 117 дзён.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках