26 красавiка 2024, Пятніца, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве праходзіць марш «За імпічмент!»

3
У Кіеве праходзіць марш «За імпічмент!»
ФОТА: РАДЫЁ СВАБОДА/TWITTER

Удзельнікі акцыі выйшлі з патрабаваннямі адстаўкі прэзідэнта Украіны.

У Кіеве пачаўся марш «За імпічмент!», арганізаваны «Рухом нових сіл», паведамляе gordonua.com.

Марш пачаўся ля парка імя Тараса Шаўчэнкі. Удзельнікі пайшлі калонай на Майдан Незалежнасці, а затым збіраюцца адправіцца да ізалятара часовага ўтрымання, дзе знаходзіцца лідар «Руху нових сіл» Міхаіл Саакашвілі. Яны крычаць «Банду прэч», «Імпічмент», «Адстаўка». «РБК-Украіна» піша, што ў маршы ўдзельнічаюць блізу 3 тысяч чалавек.

Аднаго з лідараў пратэстаў, экс-прэзідэнта Грузіі Саакашвілі затрымалі ў Кіеве вечарам 8 снежня. Яго адправілі ў Галоўную ўправу Службы бяспекі Украіны ў Кіеве і Кіеўскай вобласці. Затым, паводле звестак генеральнага пракурора Юрыя Луцэнкі, Саакашвілі змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Палітык заявіў, што яго арыштавалі «паводле ілжывых абвінавачанняў» і заклікаў выходзіць «на мірную нядзельную акцыю «За імпічмент!».

Паводле звестак праваахоўных органаў, у мітынгу ўдзельнічае 2,5 тысячы чалавек. Арганізатары абвяшчаюць пра ўдзел 50 тысячаў дэманстрантаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках