26 красавiка 2024, Пятніца, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як студэнты-замежнікі Горацкай акадэміі выйшлі на акцыю пратэсту

2
Як студэнты-замежнікі Горацкай акадэміі выйшлі на акцыю пратэсту

Гісторыя адной барацьбы за свае правы.

Сёння, у Міжнародны дзень правоў чалавека, мы хочам пазнаёміць вас з адной унікальнай фатаграфіяй, якая публікуецца ўпершыню. Яна была зробленая ў самым пачатку 90-х у Горках. Час быў галодны – суцэльны дэфіцыт, талоны. І калі мясцовыя студэнты акадэміі выжывалі за кошт падсобных бацькоўскіх гаспадарак, то замежным гасцям давялося зусім дрэнна – паліцы пуставалі і ў спецмагазінах, піша horki.info.

У выніку яны наладзілі пратэставую акцыю каля фантана ля корпуса №10, дзе і быў зроблены гэты здымак. Неарганізаванасць дэманстрантаў, абураныя выкрыкі – словам, вось гэта ўсё. На экстраную нараду ў рэктара былі запрошаныя прадстаўнікі замежных студэнтаў. Мяркуючы з усяго, пытанне развязалася станоўча, бо прадукты ў іхняй краме неўзабаве з'явіліся, і больш на такіх падставах замежнікі не збіраліся. Саюзу, які яшчэ не разваліўся на той момант, міжнародны скандал, падобна, быў не патрэбны.

"У групе, дзе я быў старастам, мы нармальна ўжываліся са студэнтамі з Конга, Мадагаскара, Балівіі, Нікарагуа, – успамінае аўтар фатаграфіі Аляксандр Храмко. – Тую кнігу, што на здымку, я прасіў знайсці пагартаць. Сказалі: не думай больш, ніхто табе гэтую кнігу не дасць. Так і не давялося яе ў руках патрымаць".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках