26 красавiка 2024, Пятніца, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З якой карткай выгадней за ўсё ехаць на шопінг за мяжу

4
З якой карткай выгадней за ўсё ехаць на шопінг за мяжу

Будуць святы: Каляды, Новы год, а разам з імі грандыёзныя зніжкі.

Хутчэй за ўсё, вам захочацца паехаць па пакупкі куды-небудзь за мяжу. Партал tut.by высвятліў, з якой карткай зручней будзе адправіцца на шопінг, як можна вярнуць частку выдаткаванага і на што варта звяртаць увагу пры выбары «пластыка».

У наш час складана знайсці банк, у якім не будзе картак для разлікаў за мяжой. Але іх функцыі, статус і кошт, як правіла, адрозніваюцца. У табліцы, пададзенай ніжэй, мы размясцілі базавую інфармацыю пра валютныя карткі, таму што менавіта з імі можна пазбегнуць лішняй канвертацыі грашовых сродкаў і зрабіць свае пакупкі максімальна выгаднымі.

Звярніце ўвагу, што амаль ва ўсіх банках устаноўлены ліміты на зняцце наяўных і на безнаяўны разлік. Аднак часцей за ўсё гэтыя ліміты вы можаце адрэгуляваць самастойна.

Для тых, хто плануюць не выязджаць, але рабіць пакупкі ў інтэрнэт-крамах на замежных і беларускіх сайтах, у пакет паслуг большасці банкаў ўваходзіць функцыя смс-абвесткі, якая паведамляе аб кожнай аперацыі па ліку, і 3-D Secure - тэхналогія, заснаваная на дадатковай аўтэнтыфікацыі трымальніка карткі з прымяненнем аднаразовага пароля. Яна дазваляе абараніць уладальніка карты ад несанкцыянаваных спісанняў, тым самым робіць працэс правядзення плацяжоў у інтэрнэце больш бяспечным.

Шмат у якіх банках ёсць дадатковыя прыемныя плюсы ў выглядзе cash-back і правядзення рэгулярных акцый. Напрыклад, у Беларусбанку вы зможаце атрымаць cash-back сумаю да 5% ад куплі квіткоў на цягнікі БЧ у рамках праграмы лаяльнасці «Экспрэс» і да 2% ад кожнай пакупкі (плацяжу) у рамках праграмы «Ваш бонус».

Па карце МТБанка MasterCard PayPass PayOkay вы заўсёды будзеце разлічвацца за мяжой па самым выгадным курсе (у тым ліку, інтэрнэт-крамах) і атрымаеце сash-back 1,5% ад сумы кожнай пакупкі.

Тэхнабанк прапануе экспрэс-афармленне чэкаў Tax Free кампаніі Global Blue. Браніраванне гатэляў на інтэрнэт-партале Hotel Express. Налічэнне cash-back праводзіцца па аперацыях, зробленых за межамі Беларусі, у тым ліку куплі праз інтэрнэт-крамы. Любыя пакупкі - 1%, паркі забавак - 5%, аплата гатэля - 3%, купля авіябілетаў - 3% ад сумы пакупкі.

Максімальная сума cash-back па ліку ў месяц складае 100 беларускіх рублёў (ці ў валюце па курсе).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках