26 красавiка 2024, Пятніца, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рубля могуць быць цяжкасці

2
У рубля могуць быць цяжкасці

Тое, што адбываецца на рынку валют - гэта вельмі трывожны званок.

Як дэфіцыт замежнай валюты паўплывае на курс даляра, еўра і рубля?

Экспертным меркаваннем з выданнем myfin.by падзялілася фінансавая кансультантка TeleTrade Жанна Кулакова.

- На мінулым тыдні выйшла статыстыка ад Нацыянальнага банка ў валютных аперацыях на нашым унутраным рынку, якая прымусіла мяне трохі перагледзець свае далейшыя прагнозы адносна беларускага рубля.

Атрымалася так, што ў лістападзе, калі ўлічыць аперацыі прадпрыемстваў, нерэзідэнтаў і насельніцтва, у нас утварыўся дэфіцыт замежнай валюты, гэта значыць быў чысты попыт сумаю 135 млн даляраў. Адбылося гэта ўпершыню са снежня 2016 года. Фізасобы відавочна зменшылі тэмпы продажу валюты, а бо менавіта яны былі слупам валютнай стабільнасці.

І хоць такая сітуацыя склалася ўпершыню за год, на самай справе ў кастрычніку і ў жніўні рынак быў даслоўна за крок ад дэфіцыту. Гэта значыць, наколькі я бачу, гэты дэфіцыт наспяваў і не з'яўляецца выпадковым.

Што магло паўплываць на фізічных асоб? Зніжэнне працэнтных ставак, магчыма, у кагосьці заканчваюцца ашчаджанні, магчыма - растуць дэвальвацыйныя чаканні. Гэта вельмі трывожны званок. Калі наш рынак пазбавіцца падтрымкі ад фізічных асоб, а прадпрыемствы працягнуць таксама актыўна скупляць валюту, то ў беларускага рубля могуць быць цяжкасці.

Калі раней я называла тэмпы паслаблення беларускага рубля ў межах 3-5% у год. Але калі дэфіцыт захаваецца, то гэтую планку можна павысіць да 15% у год. Вельмі важная будзе статыстыка студзеня і лютага наступнага года.

За апошні тыдзень беларускі рубель патаннеў - ён і далей працягне слабець. Добра падаражэў даляр - на 1,2%, еўра вырас сімвалічна - на 0,4%, а расейскі рубель практычна не змяніўся - было невялікае ваганне, менш 0,1%.

У сераду будзе паседжанне Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША, дзе, магчыма, скажуць нешта канкрэтнае з нагоды ключавой стаўкі і гэта паўплывае на курс даляра. Але пакуль перспектывы еўра выглядаюць больш цікавымі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках