26 красавiка 2024, Пятніца, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Патрэбныя новыя Каліноўскія, Касцюшкі і Варонкі»

1
«Патрэбныя новыя Каліноўскія, Касцюшкі і Варонкі»

Беларусы паказалі, што гатовыя мяняць свет вакол сябе.

І гэта - галоўны вынік адыходзячага года, мяркуе мянчук Казімір Бетхен, які вясной далучыўся да Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу. Актывіст адказаў на пытанні прэс-службы БНК.

- Чым вам запомніўся 2017 год?

- На мой погляд, найбольш важнымі падзеямі сталі вясновыя пратэсты, а таксама - вызваленне палітвязняў. Прыкра, вядома ж, што не ўсіх. Спадзяюся, што у 2018 мы зможам убачыць на волі Дзмітрыя Паліенку, Міхаіла Жамчужнага і астатніх вязняў сумлення.

- Чаго яшчэ, акрамя вызвалення палітвязняў, чакаеце ў наступным годзе?

- Росту пратэстаў праз далейшае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў нашай краіне. Дарэчы, у лютым чакаецца цэлы шэраг санкцый супраць Пуціна. Думаю, што, акрамя ўсяго іншага, прывязка эканомікі Беларусі да расейскага рынку згуляе з Лукашэнкам злы жарт.

Вулічныя акцыі, якія пракаціліся па ўсёй краіне сёлета, прынеслі вынікі. Дэкрэт №3 адпраўлены на дапрацоўку, а беларусы паказалі, што могуць мяняць свет вакол сябе. Але гэтага недастаткова. Па-ранейшаму дзейнічае дэкрэт №18, які выклікаў вялікі рэзананс у грамадстве. Улады не збіраюцца праводзіць рэформы. Нам трэба працягваць барацьбу, трэба яшчэ больш людзей на вуліцах, яшчэ больш пратэстаў, бо столькі ўсяго трэба яшчэ зрабіць.

- Чаго б вы пажадалі беларусам, усім нам?

- Не спыняцца на паўдарозе, як адбылося гэтай вясной. Беларусам патрэбныя новыя героі. Пара станавіцца такімі людзьмі, як Кастусь Каліноўскі, Тадэвуш Касцюшка, Язэп Варонка. Калі мы будзем браць прыклад з гэтых людзей, то і перамога будзе за намі. А актывістам апазіцыі, усім прыхільнікам перамен жадаю набрацца мужнасці, адвагі, упэўненасці ў сабе і сваіх таварышах і змагацца з гэтай сістэмай усімі падручнымі спосабамі.

Я рады, што далучыўся да БНК, таму што ўважаю сваім грамадзянскім абавязкам змагацца супраць таго, што ўважаю не правільным. Кожны грамадзянін павінен удзельнічаць у жыцці сваёй дзяржавы, бо ў свой час менавіта абыякавасць большасці прывяла да цяперашняй сітуацыі - татальнай карупцыі, крадзяжу, фальсіфікацыі выбараў, бязмежжа чыноўнікаў. Цяпер жа кожным з нас трэба стаць стрэмкай у адным месцы для гэтага рэжыму і яго халуёў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках