26 красавiка 2024, Пятніца, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Халіп узнагароджаная ордэнам імя Андрэя Сахарава «За мужнасць»

39
Ірына Халіп узнагароджаная ордэнам імя Андрэя Сахарава «За мужнасць»
ІРЫНА ХАЛІП

Журы конкурсу «За журналістыку як учынак» узнагародзіла ордэнам імя Андрэя Сахарава «За мужнасць» журналістаў шасці краін.

Узнагароджаны журналісты з Расеі, Украіны, Беларусі, Казахстана, Узбекістана і Азербайджана, якія зазналі пераслед з боку ўладаў за іх грамадзянскую пазіцыю.

У ліку ўзнагароджаных - аглядальніцы расейскай «Новай газеты» Вольга Раманава і Юлія Латыніна, а таксама ўласная карэспандэнтка выдання ў Беларусі і аўтарка Charter97.org Ірына Халіп.

Ордэнам «За мужнасць» таксама ўзнагароджаны Алег Кашын, Аляксей Кунгураў, Алег Сянцоў, Барыс Стамахін, Вадзім Цюменцаў, Аляксандр Сакалоў, Дар'я Палюдава ды іншыя.

Прысуджаная пасмяротна гэтая ўзнагарода пецярым забітым супрацоўнікам «Новай газеты» - Ганне Паліткоўскай, Юрыю Шчэкачыхіну, Ігару Дамнікову, Наталлі Эстэміравай, Анастасіі Бабуравай.

Прэмія імя Андрэя Сахарава «За журналістыку як учынак» прысуджаецца журналістам за матэрыялы, якія становяцца працягам жыццёвай пазіцыі аўтараў, паслядоўна выканання працы на высокім прафесійным узроўні, і абарону тых каштоўнасцяў, якія бараніў Андрэй Сахараў.

Заснавальнік прэміі - праваабаронца і прадпрымальнік Пётр (Піцер) Вінс. Нязменны старшыня журы - Аляксей Сіманаў. У журы ўваходзяць вядомыя журналісты, праваабаронцы, сацыёлагі Расеі, шэраг замежных журналістаў (Гішпанія, Аўстрыя, ЗША).

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках