26 красавiка 2024, Пятніца, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Арлоў: Абяцаю, што будзе і цікава, і смешна, і страшна

2
Уладзімір Арлоў: Абяцаю, што будзе і цікава, і смешна, і страшна
УЛАДЗІМІР АРЛОЎ
ФОТА: NN.BY

Вядомы беларускі пісьменнік прэзентуе свае выбраныя творы ў пяці тамах.

Напярэдадні свята Божага Нараджэння пабачыў свет зборнік у пяці тамах выбраных твораў аднаго з самых улюбёных пісьменнікаў сучаснай Беларусі - Уладзіміра Арлова, піша nn.by.

Кніга абранай эсэістыкі пачынаецца з легендарнага эсэ «Незалежнасць - гэта...», перакладзенага на 20 моваў свету.

Томік паэзіі - гэта выбраныя творы з пяці паэтычных кніг, у тым ліку «Паром праз Ла-Манш», за якую аўтар атрымаў прэмію «Еўрапейскі паэт свабоды».

Чытачу прапануецца і фірмовая гістарычная проза Арлова - аповесці «Сны імператара» і «Час чумы», апавяданні «Тры мужы спадарыні Дамінікі», «Рандэву на манеўрах», «Каханак яе вялікасці»..

У збор твораў увайшлі містычная гісторыя кахання «Краявід з ментолавым пахам», антытаталітарны «Ордэн Белай мышы», антыкаланіяльная «Сібірская аповесць».

Не забытая ў зборніку і проза апошніх гадоў - найноўшыя аповесці «Танцы над горадам» і «Дом з дамавікамі».

«Гэта самы найлепшы падарунак, які я калі-небудзь атрымліваў на Каляды, - кажа Уладзімір Арлоў. - Буду сустракаць святы ў асяроддзі маіх кніг і маіх герояў. Абяцаю, што будзе і цікава, і смешна, і страшна. Але толькі не сумна».

Калядная аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова адбудзецца ў сераду 20 снежня ў «Акадэмкнізе» (пр. Незалежнасці, 72). Пачатак а 18-й гадзіне.

Чытачы змогуць атрымаць аўтограф таксама на кнізе Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках