25 красавiка 2024, Чацвер, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь прыпыніла праверку паводле справы выкрадання ўкраінца Паўла Грыба

6
Беларусь прыпыніла праверку паводле справы выкрадання ўкраінца Паўла Грыба
ПАВЕЛ ГРЫБ

Беларускі бок чакае адказу з Расеі.

Беларускія праваахоўнікі прыпынілі праверку па скарзе ўкраінца Ігара Грыба на выкраданне ягонага сына Паўла ў беларускім Гомелі. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў прэс-сакратар МУС нашай краіны Канстанцін Шалькевіч. Праверкай на заяву Ігара Грыба займаецца ўпраўленне ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, растлумачыў ён.

«У рамках праверкі накіраваныя запыты ў органы ўнутраных спраў Расейскай Федэрацыі. Цяпер да атрымання адказаў праверка прыпыненая, канчатковае рашэнне па ёй не прынятае», - удакладніў Шалькевіч.

Як паведамлялася раней, украінскі грамадзянін Павел Грыб у верасні паехаў у Гомель на сустрэчу з расейскай знаёмай і потым таямніча знік. Праз нейкі час ён знайшоўся ў турме ФСБ у Краснадары.

Яго бацька перакананы, што сына з тэрыторыі Беларусі выкралі супрацоўнікі ФСБ Расеі.

Ігар Грыб распавёў журналістам, што яго жонка ездзіла на папярэдняе судовае паседжанне паводле справы сына: «Ёй не дазволілі тады сустрэчу. Ні лістоў пісаць Паўлу, ні спаткання не даюць. Можа, хоць бы на пасяджэнні 19 снежня маці зможа яго ўбачыць. За ўвесь гэты час - ні адной вестачкі. Яго трымаюць там у поўнай ізаляцыі. Таксама нічога не вядома пра ўмовы ўтрымання. Нават падчас сустрэчы з консуламі ўмовы ўтрымання забараняецца абмяркоўваць».

Са слоў украінца, апошняя сустрэча Паўла з украінскім консулам доўжылася толькі 7 хвілін. Адміністрацыя следчага ізалятара перапыніла яе, так як затрыманы і консул размаўлялі паміж сабой па-ўкраінску.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках