26 красавiка 2024, Пятніца, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яраслаў Качыньскі: Палякі паказалі, што звязаныя са свабодай

1
Яраслаў Качыньскі: Палякі паказалі, што звязаныя са свабодай
ЯРАСЛАЎ КАЧЫНЬСКІ

У Варшаве прайшлі памятныя мерапрыемствы ў гонар гадавіны пачатку ваеннага становішча ў Польшчы.

На Плошчы Трох крыжоў у Варшаве прайшло памятнае мерапрыемства, падчас якога былі прачытаныz імёны ахвяраў ваеннага становішча, паведамляе «Польскае радыё».

«Трыццаць шэсць гадоў таму, падчас ваеннага становішча, палякі паказалі, што яны глыбока звязаныz са свабодай і сваімі правамі і што яны гатовыя за іх змагацца», - заявіў у гадавіну ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы кіраўнік партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі.

На Плошчы Трох крыжоў у Варшаве прайшло памятнае мерапрыемства, падчас якога адгучаў гімн Польшчы, а таксама былі прачытаныя імёны ахвяраў ваеннага становішча.

У сваёй прамове Яраслаў Качыньскі адзначыў, што камунізм у Польшчы пачаўся з акупацыі пасля 1945 года. З ягоных слоў, гэта была «больш мяккая» акупацыя, чым фашысцкая, аднак, яна прынесла шмат ахвяр і жорсткасці.

«Польшча была змененая, разбураная, раздробленая», - сказаў кіраўнік кіроўнай партыі. Ён адзначыў, што ў 1980-х гадах палякі сказалі «не» камунізму шляхам стварэння «Салідарнасці» - са слоў Качыньскага - аднаго з двух найбуйнейшых сацыяльных рухаў у сусветнай гісторыі, якія імкнулася да свабоды, роўнасці і справядлівасці.

Яраслаў Качыньскі адзначыў, што падчас ваеннага становішча «Салідарнасць» зазнавала самыя розныя метады ціску. «Камуністычная маска, нарэшце, была канчаткова сарваная, выявілася, што гэтую сістэму можна падтрымліваць толькі з дапамогай танкаў на вуліцах горада, агнястрэльнай зброі і натоўпаў паліцыянтаў», - сказаў ён.

У ноч з 12 на 13 снежня 1981 года камуністычныя ўлады ўвялі ваеннае становішча ў Польшчы. Яго мэта палягала ў ліквідацыі сацыяльных пратэстаў і спыненні дэмакратычных працэсаў, пачатых у жніўні 1980 года. Ваеннае становішча доўжылася да 22 ліпеня 1983 года. За гэты час загінула блізу 100 чалавек. Больш за 10 тысяч чалавек былі інтэрнаваныя, некаторыя - больш за адзін раз.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках