26 красавiка 2024, Пятніца, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бастунец: Блакаванне «Беларускага партызана» - парушэнне свабоды выказвання меркаванняў

3
Бастунец: Блакаванне «Беларускага партызана» - парушэнне свабоды выказвання меркаванняў
АНДРЭЙ БАСТУНЕЦ
ФОТА: БАЖ

Мінінфармацыі не мае права ў пазасудовым парадку прымаць пастанову аб блакаванні сайтаў.

У Беларусі заблакаваны незалежны інфармацыйны партал «Беларускі партызан». Пастанова аб абмежаванні доступу да сайта была прынятая ў сувязі з «сістэматычным парушэннем заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі», - паведамляе міністэрства інфармацыі Беларусі ў пятніцу, 15 снежня.

Кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец, каментуючы блакаванне ў інтэрв'ю «Нямецкай хвалі», адзначыў, што беларускае заканадаўства «ўтрымлiвае шырокі пералік інфармацыі, які можа быць забаронены».

«У гэтых варунках магчымасць міністэрства інфармацыі самастойна вызначаць, якая менавіта інфармацыя парушае заканадаўства, і ў пазасудовым парадку прымаць пастанову аб блакаванні сайтаў з'яўляецца парушэннем свабоды выказвання меркаванняў», - сказаў на заканчэнне Бастунец.

Сайт «Беларускі партызан» быў створаны незалежнымі журналістамі з Беларусі ў 2005 годзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках