Аляксандр Няўзораў: Русь-матухна зноў атрымала за свае выбрыкі
6- 21.12.2017, 15:27
- 31,148
Расея жыве гэтымі Алімпійскімі гульнямі, хай жыве і гэтай ганьбай.
Расейскі публіцыст Аляксандр Няўзораў пракаментаваў допінгавую афёру РФ і наступныя пакаранні ад МАК, паведамляе «Эхо Москвы»:
- Гэта нармальны непазбежны вынік руху ў мінулае. Гэта вельмі цікавае відовішча, і гэта каштоўнае назіранне. І, магчыма, грамадзянам, якія перажываюць за лёс Расеі, Пуцін можа ўяўляцца як адмоўная фігура, а ў мяне, як у даследчыка гэтых усіх неймаверных працэсаў меркаванне можа быць, адзначце, зусім іншым. Улічваючы ўнікальнасць і каштоўнасць такіх назіранняў, якія я маю магчымасць зрабіць, я б вельмі не хацеў, каб увесь гэты драматычны працэс узяў бы, разумееш, ды перапыніўся на самым цікавым месцы. Ці мала гордых і напышлівых краін сышлі ў нябыт? Тым больш, што, сапраўды, паводле ўсіх прыкмет у будучыні ў Расеі з яе невыкараняльна імперскімі замашкамі месца, сапраўды, няма. Паглядзіце. Вось я прыехаў - і мне тут жа падсунулі спасылку на федэральныя каналы з ягамосцямі, якія прафесійна займаюцца распальваннем войнаў на гэтых каналах. Гэтыя ідыёты сур'ёзна думаюць, што калі ім, сапраўды, атрымаецца гэтыя войны распачаць, то іх пусцяць ва ўрадавыя бункеры. Але іх падмануць. І скажу па сакрэце, падмануць без усякага жалю і нават з задавальненнем: будзе цікава паглядзець, як усе гэтыя клінцэвічы і салаўёвы звонку драпаюцца ў браню гэтых бункерных дзвярэй, скавычучы і просячы дзядзьку Вову пусціць. Але ідыёты нідзе не патрэбныя, тым больш, выкарыстаныя ідыёты і, тым больш, у бункерах.
Так-так, Расея жыве гэтай Алімпіядай, хай жыве гэтай ганьбай. І я, шчыра кажучы, таксама думаў, што гісторыя палітычная, і што Русь-матухна зноў атрымала па сваіх высахлых ягадзіцах за свае выбрыкі ў Крыме і на Данбасе. Але ж не - я думаю, што палітыка ніякая дачынення да гэтага не мае.