3 верасня 2026, Чацвер, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна прапанавала антыбалістычны пакет санкцый супраць Расіі

Украіна прапанавала антыбалістычны пакет санкцый супраць Расіі

Кіраўнік МЗС Украіны раскрыў падрабязнасці.

Украіна прапанавала партнёрам спецыяльны пакет санкцый супраць расійскай балістыкі, які павінен ускладніць вытворчасць ракет і спыніць яе нарошчванне.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву міністра замежных спраў Украіны Андрэя Сыбігі у тэлеэфіры.

«Украіна прапанавала антыбалістычны санкцыйны пакет, каб пазбавіць Расію магчымасці вырабляць балістычныя ракеты», — заявіў Сыбіга.

Паводле слоў кіраўніка МЗС, новы падыход прадугледжвае ўвядзенне санкцый у адказ на расійскія ўдары па Украіне.

Кіеў настойвае, што такая рэакцыя павінна быць хуткай, каб Расія не атрымлівала часу для адаптацыі да новых абмежаванняў.

«Пасля кожнага масіраванага абстрэлу Украіны павінны ўводзіцца новыя санкцыйныя пакеты, каб не даваць Расіі паўз для адаптацыі», — адзначыў міністр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках